Один день журналиста «РВ» с водителем Олегом Кедо в Докшицком районе

Источник материала:  

Один день журналиста «РВ» с водителем Олегом Кедо в Докшицком районе
Панядзелак. Гадзіннік паказвае 4.35 раніцы. З дыспетчарскай кабінкі аўтавакзала па гучнагаварыцелі чуецца: “Адпраўляецца аўтобус па маршруце “Докшыцы — Гарадзішча”, і пачынаецца падарожжа ў адзін з аддаленых куткоў раёна. За рулём трыццацігадовы Алег Кеда, але яго раніца пачалася крыху раней.

– Сёння я прачнуўся дзесьці ў чатыры гадзіны, – расказвае хлопец, – каб паспець сабрацца на работу. Да выхаду на маршрут яшчэ многа клопатаў: прайсці перадрэйсавы медагляд, заехаць да дыспетчара за пуцёўкай, заправіць аўтобус.
Трэба адзначыць, што на запраўку кіроўца стараецца заязджаць звечара, каб раніцай своечасова адправіцца ў рэйс. Вось і сёння, паспяхова выканаўшы ўсе ранішнія абавязкі, прыхапіўшы касавы апарат і шыльду з абазначэннем маршруту, Алег выпраўляецца ў дарогу.

Першы рэйс
Малады чалавек – выпускнік СШ №1, скончыўшы якую паступіў у Плешчаніцкі сельскагаспадарчы каледж, дзе, акрамя рабочай спецыяльнасці, атрымаў пасведчанне кіроўцы катэгорыі “С”. Пасля заканчэння каледжа вярнуўся дадому, працаваў электраманцёрам у камунгасе, потым у РЭСе. Хлопцу спатрэбілася чатыры гады, каб зразумець, што гэта прафесія не для яго. Алега клікала дарога. Яго вадзіцельскае пасведчанне папоўнілася катэгорыяй “D”.
Бацька Алега ўсё жыццё працаваў у аўтабазе, і сын вырашыў прадоўжыць яго справу. Зараз ён самы малады кіроўца аўтобуснага прадпрыемства.
– Алег Кеда – сапраўды працаўнік, які добра разбіраецца ў тэхніцы. І нават яго старэйшыя калегі часам звяртаюцца да хлопца па дапамогу, – паведаміў начальнік участка Андрэй Курдзека.
Між тым, наша “падарожжа” працягвалася: Алег пільна сачыў за дарогай і па маёй просьбе распавядаў пра пачатак сваёй працы.
– Чатыры гады таму я адправіўся ў свой першы рэйс, які запомніўся надоўга, – успамінае кіроўца. – Дарэчы, апошнім прыпынкам тады таксама была вёска Гарадзішча, толькі маршрут быў больш складаны, і я заблукаў.
Але ўнутраны спакой і кемлівасць дапамаглі хлопцу выехаць на патрэбную дарогу і своечасова прыбыць на чарговы прыпынак, дзе транспарт чакалі пасажыры.
Сёння ж Алег упэўнена трымае руль аўтобуса. Дарэчы, прыкладна два гады таму маладому кіроўцу даверылі новенькі ПАЗ. Дзень за днём вадзіцель уважліва абслугоўвае кожнага пасажыра: своечасова выбівае білет, уважліва пералічвае здачу, нават паспявае пажартаваць з некаторымі. Яны, у сваю чаргу, адказваюць яму ўдзячнасцю і ласкава называюць Алежкам.
Один день журналиста «РВ» с водителем Олегом Кедо в Докшицком районе“Высадзіце нас у лесе”
Тым часам наша паездка працягвалася: з магнітолы гучала прыемная музыка, Алег быў засяроджаны на дарозе, а я пачала назіраць за пасажырамі. Заўважыла, што многія спякотнымі летнімі днямі ехалі на лецішча. Зараз час канікулаў, таму ў аўтобусе чуліся і дзіцячыя галасы. Маленькая дзяўчынка Дарына падзялілася, што едзе разам з бабуляй у Параф’янава. Іншыя пасажыры дабіраліся на работу, вечарам вярталіся дадому. Маладая пара з заплечнікамі папрасіла высадзіць іх у лесе. Такога прыпынку на маршруце няма, але кіроўца ідзе насустрач і высаджвае маладых людзей на бліжэйшым прыпынку – радасныя грыбнікі спяшаюцца на “ціхае паляванне”.
Зразумела, што праца ў сферы абслугоўвання не абыходзіцца без канфліктных сітуацый. Гэта пацвярджае і наш герой.
– Заўсёды знойдуцца незадаволеныя людзі, – гаворыць Алег. – Адным холадна, другім спякотна. Камусьці не падабаецца, што аўтобус затрымаўся нават толькі на якую хвілінку, хтосьці проста любіць канфліктаваць і шукае для гэтага любую нагоду.
Кіроўца стараецца не ўступаць у канфлікт і вырашае напружаную сітуацыю па прынцыпе: праўда заўсёды на баку пасажыра. Але гэта не значыць, што ім усё дазволена: не трэба забывацца, што ўсе мы людзі і павінны ставіцца адзін да аднаго з павагай і паразуменнем.
Акалічнасці прафесіі
– Прафесія мне па душы, – адказвае на маё чарговае пытанне Алег. – І нават самая далёкая дарога на Віцебск выклікае пераважна станоўчыя эмоцыі. Здараецца, што раптоўна трэба замяніць у рэйсе кагосьці, бо ўзнікла паломка. Выхадны страчаны, але, як толькі выязджаю на трасу, настрой пакрысе ўздымаецца. Народ у нас свядомы, і “зайцаў”, у прынцыпе, няма, але ўсё роўна трэба сачыць за парадкам у аўтобусе.
Падчас невялікага перапынку ў дарозе я даведалася, што рабочы графік кожнага з кіроўцаў узгадняецца напрыканцы папярэдняга месяца і складае прыкладна 19 працоўных дзён. Зарплата залежыць ад розных крытэрыяў, а каб атрымаць прэмію, трэба выканаць даведзены план пасажыраперавозак.
Нечаканае здарэнне
У дарозе час ад часу штосьці здараецца. Вось і сёння, вяртаючыся з вячэрняга рэйса, Алег стаў амаль што выратавальнікам жывёлы.
У вёсцы Параф’янава ля адной хаты заўважылі каня, які прысеў на заднія ногі, заціснуты паламанымі аглоблямі. Алег спыніў аўтобус, падбег да каня, паспрабаваў яму дапамагчы. Атрымалася. Пасажыры ўздыхнулі з палёгкай і сталі паважаць “свайго” кіроўцу яшчэ больш.
Один день журналиста «РВ» с водителем Олегом Кедо в Докшицком районе
Сям’я

У асабістым жыцці Алег – добры муж і клапатлівы бацька. Пры напружаным графіку работы ён стараецца як мага больш часу праводзіць са сваёй сям’ёй.
Малады чалавек — добры гаспадар, які і дома не можа без працы. У вольны ад работы час вырабляе жалезабетонныя кольцы для калодзежаў. Захапляецца спортам: зімой – лыжы, летам – плаванне.
– Сёння модна ісці ў дальнабойшчыкі, – зазначае Алег, – але грошы, калі ёсць жаданне, можна зарабляць і дома. Галоўнае — кожны дзень быць з сям’ёй.

Таццяна САКОВІЧ.
Фота аўтара.

←Делегация Пинского района приняла участие в фестивале истории и народного творчества «Новомалинська Любава», проходившем в Острожском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика