Госці ў блакітных берэтах завіталі ў дзіцячы сацыяльны прытулак Смаргонскага СПЦ
Ужо трэці год запар з дабрачыннай акцыяй «крылатыя пяхотнікі» цэлымі сем'ямі ў паласатых цяльняшках прыходзяць у прытулак.
Нашы выхаванцы павіншавалі гасцей вершамі, уручылі паштоўку, зробленую сваімі рукамі, а потым, за круглым сталом усе дружна пілі фруктовыя сокі, елі смачны торт, апетытнае печыва і разнастайныя цукеркі.
Прадстаўнікі паветрана-дэсантных войскаў прынеслі не толькі прысмакі, але і набылі рэчы, якія вельмі неабходныя для дзяцей і нармальнага функцыянавання ўстановы. Затым усе дружна гулялі: хто хутчэй збярэцца па трывозе, хто спрытней трапіць гузікам ў тазік, хто паваротлівей даскача з мячом, хто даўжэй зможа адціскацца… выконвалі і іншыя цікавыя заданні, але па традыцыі “перамагла дружба”!
За праведзены разам час хлопчыкі і дзяўчынкі пасябравалі з гасцямі. Новая традыцыя святкавання замацавалася, прыемна ўсведамляць, што ў нашым раёне столькі сапраўдных людзей у паласатых цяльняшках, гатовых без аглядкі дапамагчы.
Выказваем вялікую падзяку ўсім, хто прыйшоў да нашых выхаванцаў, а таксама ўсім, хто прымаў удзел у падрыхтоўчай рабоце па арганізацыі акцыі, асабліва Дзмітрыю Федарынчыку. Чакаем у госці ў наступным годзе!
Ларыса ТАТАРЫНАВА, дырэктар Смаргонскага СПЦ.