Смеласць злодзеяў спыняе

Источник материала:  

У той дзень Вользе Жыгадла было на працу ў другую змену. Спяшалася справіцца з дамашнімі справамі. Адна з іх – развесіць папраную бялізну. Тое звычайна жанчына робіць на балконе другога паверха дома, які не так даўно пабудавалі з мужам на Першым Асеннім завулку.

Погляд упаў на мужчыну ў суседнім двары, гэта быў не гаспадар. Падумалася, што, напэўна, суседзі запрасілі майстроў, бо дом працягваюць яшчэ дабудоўваць. Незнаёмец павярнуў галаву і жанчына ўбачыла на галаве не проста шапку, а балаклаву з проразямі для вачэй. Той нейкім прадметам узломваў акно.

“Злодзей!” – мільганула думка. – “Гэй! Што ты там робіш? Зараз міліцыю выклікаю!” – выгукнула нават не падумаўшы, што дома адна і мужчыне не скла-дзе цяжкасці ў хвіліну аказацца ў яе доме і…

Злачынца кінуўся наўцёкі. Вольга Анатольеўна хутчэй патэлефанавала суседзям. Тыя ўжо самі выклікалі міліцыю.

Па прыкметах, якія дасканала паведаміла Вольга Жыгадла, зламысніка хутка затрымалі. У трох кіламетрах ад горада ён ехаў на веласіпедзе ў бок Капцэвічаў, меркаваў там перасесці на цягнік і трапіць дадому, у Жыткавічы. Без абутку, ўзмакрэлы, знерваваны мужчына адразу выклікаў падазрэнні. Хутка яму прадаставілі і ўлікі, знойдзеныя па шляху яго ўцёкаў – патопленыя ў канаве і знойдзеныя ў полі адзенне, абутак, пальчаткі і шапку. Аказалася, што раней мужчына ўжо быў асуджаны за крадзёж і на гэты час з’яўляўся падазраваным ў яшчэ адным такім жа злачынстве. Цяпер у адносінах яго ўзбуджана чарговая крымінальная справа па частцы 1 артыкула 14 і частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса.

Смеласць злодзеяў спыняе

Днямі Вольга Жыгадла была запрошана ў аддзел унутраных спраў райвыканкама для ўручэння ёй Ліста падзякі. Начальнік аддзела Мікалай Семяніцкі адзначыў, што такая ўвага праваахоўнікаў да ўчынкаў нераўнадушных і пільных грамадзян стала традыцыяй. І на гэты раз ён падзякаваў жанчыне за яе смеласць і неабыякавасць, уручыўшы ўзнагароду і кветкі.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

←Спартыўнае лета “Беларусбанка”

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика