Наталіце смагу, хлебаробы

Источник материала:  

Райкам прафсаюза работнікаў АПК не толькі сочыць за паказчыкамі працаўнікоў, занятых зараз на жніве. Ён, у першую чаргу, клапоціцца пра стварэнне належных умоў працы і адпачынку хлебаробаў.

З гэтай прычыны ў аўторак старшыня галіновага прафсаюза Ірына Берднік наведала працаўнікоў жніва прама ў полі, пацікавілася ўмовамі працы, харчавання і забяспечанасцю спецвопраткай. Да таго ж, Ірына Генадзьеўна завітала да камбайнераў, механізатараў і вадзіцеляў не з пустымі рукамі. Кожны экіпаж, вадзіцель і трактарыст, наведаныя ў гэты дзень, атрымалі па бутлю вады, якая была прадастаўлена раённай арга-нізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і якая так неабходная працаўнікам у гэтыя спякотныя дні.

У адказ жа хлебаробы падзякавалі за клопат пра іх і амаль усе са скрухай адзначылі, што сёлетняя ўборачная, бадай, адна са складаных за апошні час. Па-першае, шмат зерневых загінула на пачатку лета ад спёкі, а тое, што ўцалела, не даюць своечасова ўбраць дажджы. Таму і даводзіцца працаваць урыўкамі, паміж ападкамі.

Да таго ж збожжа паступае ў зернесушыльную гаспадарку пераўвільготненым. А яшчэ, як адзначылі камбайнеры Андрэй Рагалевіч з ААТ “Агра-Слабада”, Віталь Ваявода з КСУП “Чалюшчавічы” і Руслан Качэля з КСУП “Капаткевічы”, з-за шчодрай вільгаці на ніве інтэнсіўна пачало расці пустазелле. Гэта значна абцяжарвае работу камбайнаў і нават на пэўны час выводзіць іх са строю. Ураджайнасць на некаторых участках зусім нізкая, і як адзначыў Віталь Ваявода, даводзіцца абмалаціць амаль паўполя, каб набраць бункер.

Аднак, нягледзячы на гэтыя цяжкасці, хлопцы працуюць на сумленне, каб убраць уцалелае збожжа да апошняга каласка.

Дзмітрый БЯЛЬКО.

 Фота аўтара.

Наталіце смагу, хлебаробы

Наталіце смагу, хлебаробы

Наталіце смагу, хлебаробы

←"Пьяный бил кулаками и ногами". Медики жалуются, что напавшего на бригаду скорой решили не наказывать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика