29 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю. Віншаванне мясцовай улады

Источник материала:  
Паважаныя супрацоўнікі супрацьпажарнай службыПаважаныя працаўнікі гандлю! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!, ветэраны, пажарныя добраахвотнікі Смаргоншчыны! Віншуем вас з прафесійным святам!

Гандаль - адзін з самых важных сектараў эканомікі, а вам належыць у ім галоўная роля. Па стане гандлю прынята меркаваць пра эканамічнае развіццё раёна, узровень жыцця насельніцтва. Дзякуючы вашым намаганням якасць гандлёвага абслугоўвання смаргонцаў у апошнія гады значна палепшылася. Змянілася гандлёвая сетка раёна: адкрыліся сучасныя гандлёвыя аб'екты, якія прапануюць пакупнікам найшырэйшы асартымент прамысловых і харчовых тавараў у значна больш цывілізаваных умовах. Сетка грамадскага харчавання папоўнілася выдатнымі рэстаранамі, кафэ, барамі, дзе наведвальніку прапануюць стравы з меню розных нацыянальных кухняў, а таксама шырокі спектр паслуг для адпачынку і забаў.

Упэўнены, што і ў далейшым вашы намаганні будуць накіраваны на ўмацаванне прэстыжу прафесіі, развіццё спажывецкага рынку раёна, удасканаленне абслугоўвання пакупнікоў.

Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў у добрых пачынаннях, ажыццяўлення новых ідэй у нялёгкай працы. Шчасця, дабрабыту вам і вашым сем’ям, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.

29 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю. Віншаванне мясцовай улады

←Военные поисковики по номерам медалей установили сведения о погибших красноармейцах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика