Свята да 165-годдзя пажарнай службы
![пожарники 009.jpg Свята да 165-годдзя пажарнай службы](http://www.21.by/pub/news/2018/07/1532711406948899.jpg)
Ліквідатараў агню і змагароў з надзвычайнымі сітуацыямі павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Генадзь БЫЧКО, начальнік РАМНС Дзяніс Мінко, яго намеснік Мікалай Шыш. За ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый , узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокія вынікі ў аператыўна-службовай дзейнасці шэраг супрацоўнікаў аддзела, а таксама ветэраны службы выратавання ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ, Граматамі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС і памятным юбілейным медалём.
Для прысутных выступіў з канцэртам аркестр абласнога ўпраўлення МНС.
Ала КЛЕМЯНОК.
Фота аўтара.