Для выхаванцаў лагера “Алые паруса” сярэдняй школы №3 у рамках тэматычнага дня “Дзень роднай мовы” гучала беларуская мова
Змалку трэба моцна бараніць…
Па дарозе доўгай, бруднай, коўзкай
Мовы матчынай запомні карані…
Пімен Панчанка.
Для выхаванцаў другой змены лагера “Алые паруса” сярэдняй школы №3 у рамках тэматычнага дня “Дзень роднай мовы” гучала беларуская мова — адна з самых прыгожых і багатых у свеце.
У гэты дзень хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў вершаў беларускіх пісьменнікаў, у конкурсе уласных твораў, прысвечаных мове, а таксама ў конкурсе малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў. Дзеці чыталі вершы на роднай мове, гаварылі пра яе адметнасць, прыгажосць, мілагучнасць у гульні-падарожжы “Беларусь мая сінявокая”.
Затым адбыўся інтэлектуальны турнір “Пазнай Беларусь – і ты яе палюбіш”. Удзельнікі турніру змаглі пашырыць свае веды пра непаўторнасць і багацце нашай беларускай мовы, узгадаць імёны вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, імёны паэтаў Смаргоншчыны, усіх, хто зрабіў ці робіць свой уклад у развіццё беларускага пісьменства, беларускай паэзіі і творчасці. Турнір складаўся з чатырох геймаў: размінкі “Загадкі з роднай хаткі”, “Партрэтнай галерэі”, конкурсу капітанаў “Цудоўная і таямнічая родная мова” і гульні “5х5”.
Прадоўжыўся дзень вясёлымі гульнямі ў раённым цэнтры культуры і запальнай дыскатэкай.
Выхаванцы лагера “Алые паруса” атрымалі шмат незабыўных уражанняў ад цікавага адпачынку.
Ларыса КІРЫЧЭНКА, настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №3 г. Смаргоні.