ААТ “Гарынскі агракамбінат” атрымаў узнагароду «Хрустальны яблык»

Источник материала:  
ААТ “Гарынскі агракамбінат” атрымаў  узнагароду «Хрустальны яблык»

Узнагароду атрымлівае з рук намесніка старшыні Столінскага райвыканкама Міхаіла Піліпавіча Несцяровіча (злева) і старшыні аргкамітэта конкурсу Зянона Валянцінавіча Лоўкіса Васіль Васільевіч Кавалец

25 ліпеня ў Столінскім гарадскім доме культуры ў рамках рэспубліканскага навукова-практычнага семінара “Якасць – катэгорыя эканамічная” адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу кансерваванай прадукцыі “Хрустальны яблык”.

Гэта адзін са значных конкурсаў кансервавай галіны, які праводзіцца ў Беларусі з 2008 года. Прадпрыемства падае заяўку на ўдзел. І на працягу года яго прадукцыю закупляюць і тэсціруюць, робяць аналіз, каб на самай справе выбраць самую лепшую.

Уручылі “Хрустальны яблык” генеральны дырэктар РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар Зянон Валянцінавіч Лоўкіс і намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Міхаіл Піліпавіч Несцяровіч.

Самыя розныя кансерваваныя прадукты былі ўдастоены высокай узнагароды. Сярод іх дзіцячае харчаванне “Ялавічына з агароднінай” ААТ “Белакт», “Пюрэ з ялавічыны” Bambоlina; сок прамога адціскання ААТ “Астрамечава”, “Каша ячная з ялавічынай” Быхаўскага кансервавага завода і іншыя.

Прыемна, што сярод пераможцаў аказаўся і ААТ “Гарынскі агракамбінат”. “Соус таматны да шашлыку з часнаком і грыбамі” атрымаў дыплом пераможцы ў намінацыі “Таматныя кансервы, соусы і прыправы”.

Музычныя нумары для пераможцаў падрыхтавалі работнікі Столінскага дома культуры – заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь хор “Крыніца”, Наталля Пашкевіч і народны ансамбль танца “Рэха”, танцавальны ансамбль “Карамель”.

Таццяна СЕГЕН

Фота аўтара

 

←Гомельские медики доставили в Беларусь двух пострадавших при ДТП в Украине

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика