На ўчарашні дзень на Століншчыне збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны на плошчы 9315 гектараў – гэта 46,7 працэнта ад агульнай тэрыторыі.
Намалочана 32323 тоны. Сярэднераённая ўраджайнасць 34,7 цэнтнера з гектара. У мінулым годзе ў гэты ж перыяд ураджайнасць складала 35 цэнтнераў з гектара.
У лідарах па працэнце ўбранай збажыны КСУП “Варані”, дзе ўбрана 88,4 працэнта тэрыторый. У КСУП “АграГлінка” – 65,2 працэнта, у КУВП “Манькавічы” — 62,9 працэнта. Большасць гаспадарак ці перайшлі палавінны рубеж, ці набліжаюцца да яго. Самы малы працэнт убраных тэрыторый у ААТ “Новая Прыпяць” – 24,7. У ААТ “Палеская ніва” – 28,3 працэнта.
Лідары па ўраджайнасці не здаюць сваіх пазіцый. 55,6 цэнтнера з гектара ўбіраюць у ААТ “Новая Прыпяць”, 53 – у ААТ “Кароцічы”, 52,5 – у ААТ “Палессе АВМ”, 43,8 – у ААТ “Палеская ніва”.
Уборка трыцікале на Століншчыне завершана на 55,6 працэнта. Намалочана 8959 тон. Самая высокая ўраджайнасць гэтай культуры ў КУВП “Манькавічы” – 49,2 цэнтнера з гектара. 48,6 цэнтнера з гектара ў ААТ “Кароцічы”, 45,2 цэнтнера з гектара збіраюць у ААТ “Палеская ніва”. У КСУП “Дубайскі” і КСУП “Варані” ўборка трыцікале завершана цалкам. Фінішуюць з уборкай трыцікале ў КСУП “Рухчанскі”, дзе ўбрана 92,7 працэнта.
Жыта ў раёне ўбрана з плошчы 82,5 працэнта. Яго ўборку завяршылі ў ААТ “Кароцічы”, КСУП “Відзіборскі”, КСУП “Рубельскі”, КСУП “Прыпяць-2009”, КСУП “Варані”, КСУП “Беражное”. 50 цэнтнераў з гектара пшаніцы ўбіраюць у ААТ “Палессе АВМ”.
Ураджайнасць пшаніцы складае 42,2 цэнтнера з гектара. Намалочана 15878 тон. Абмалочана пшаніца з плошчы 60,7 працэнта. Завершана ўборка гэтай культуры ў пяці гаспадарках.
Таццяна
СЕГЕН