25 ліпеня – Дзень пажарнай службы. Віншаванне мясцовай улады
25.07.2018
—
Новости Общества
Паважаныя супрацоўнікі супрацьпажарнай службы, ветэраны, пажарныя добраахвотнікі Смаргоншчыны! Віншуем вас з прафесійным святам!
Пажарная ахова - доля моцных і мужных людзей, сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы. Дзякуючы нашым змагарам з агнём, жыхары раёна надзейна абаронены ад непрадказальнай вогненнай стыхіі.
Улады аказваюць усебаковую дапамогу і падтрымку ва ўдасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай базы і забеспячэнні ўмоў для эфектыўнай работы супрацьпажарнай службы раёна.
Дзякуем вам за самаадданую працу, высокі прафесіяналізм, аператыўнасць, важкі ўклад у бяспеку людзей.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і далейшых поспехаў у службе.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.