Добра працуеш – многа маеш

Источник материала:  

 

Добра працуеш –  многа маеш

экіпажы камбайнёраў — Іван Іванавіч Вяргун і Васіль Васільевіч Кудласевіч, і сямейны экіпаж Сяргей Фёдаравіч і Валерый Фёдаравіч Леська

Едучы ў Кароцічы, давялося абганяць дождж. Бо ў апошні час надвор’е настолькі непрадказальнае, што нават у самы сонечны дзень у любы момант могуць аднекуль з’явіцца хмары і шчодра ўсыпаць зямлю кроплямі. 

Разумеюць гэта і ў ААТ “Кароцічы”, якое па рашэнні ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу занесена на раённую Дошку гонару. Вось і “крадуць” у надвор’я час, каб паспець зрабіць як мага больш.

– Сапраўды, у гэтым годзе тэмпы ўборкі залежаць ад надвор’я. Калі б нам не перашкаджалі дажджы, мы ўжо даўно закончылі б яе. Здаецца, пачынаецца дзень сонечнымі промнямі, а пасля абеду раптоўна пачынаецца зацяжны дождж. Таму ловім кожную “сухую” хвіліну, – дзеліцца дырэктар ААТ “Кароцічы” Васіль Пятровіч Кудласевіч.

Зараз ідзе ўборка трыцікале, на якой заняты чатыры экіпажы камбайнераў і тры машыны на адвозцы. Усяго на дадзены момант убрана 254 гектары з 550 пасеяных, што складае 46 працэнтаў. Намалочана 1347 тон збожжа. Радуе вялікая сярэдняя ўраджайнасць – 53 цэнтнеры з гектара. Самая большая ў пшаніцы – 54, 8 працэнта, трыцікале і жыта адпаведна 51,3 і 47,6 працэнта.

– А вось у гэтым дажджы – нашы выратавальнікі, – тлумачыць Васіль Пятровіч. – У большасці глеба тут пясчаная, якая толькі пры вялікай вільготнасці можа падзяліцца з намі добрым ураджаем.

Добра працуеш –  многа маеш

Добра працуеш –  многа маеш

вадзіцелі Валерый Сцяпанавіч Лесько і Аляксандр Аляксеевіч Кудласевіч

Добра працуеш –  многа маеш

памочнік камбайнёра Леанід Іванавіч Курышка, брыгадзір Уладзімір Сцяпанавіч Пракаповіч, камбайнёр Аляксандр Васільевіч Клімовіч

Добра працуеш –  многа маеш

Рыгор Рыгоравіч Сямейка — адзін з самых вопытных вадзіцелей у гаспадарцы

Але ж цудоўны вынік – у першую чаргу заслуга добрасумленных работнікаў. І калі папрасіла дырэктара падказаць каго-небудзь для здымка, ён без роздуму адказаў:

– У нашай гаспадарцы ўсе працуюць з поўнай аддачай. Людзі, не зацікаўленыя ў сваёй рабоце,  не затрымліваюцца. Уборка – гэта вельмі напружаны час, калі няма ні выхадных, ні адпачынкаў. У нас усе вопытныя і добра ведаюць свае абавязкі. Нават, бывае, і мне падкажуць, і гэта добра. Таму можаце фатаграфаваць усіх.

Сёмы сезон працуюць разам Аляксандр Васільевіч Клімовіч і Леанід Іванавіч Курышка. Браты Сяргей Фёдаравіч і Валерый Фёдаравіч Леські ў гаспадарку прыйшлі адразу пасля арміі, працавалі механізатарамі. І трэці год запар браты ў адной камандзе. Добра спрацаваліся Васіль Васільевіч Кудласевіч і Іван Іванавіч Вяргун, як і Аляксей Аляксеевіч Кудласевіч і Сяргей Васільевіч Леська.

Самы вопытны вадзіцель – Рыгор Рыгоравіч Сямейка, які за 24 гады сваёй работы заўсёды быў у ліку першых. Не адстаюць і Валерый Сцяпанавіч Леська і Аляксандр Аляксеевіч Кудласевіч.

– Гэта ў нашых інтарэсах. Добра працуеш – многа маеш, – усміхаюцца хлопцы.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

 

←МИД: От белорусов, находящихся в Греции, обращений не было

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика