У мінулыя выхадныя бяразаўчане адзначылі свята вызвалення раёна (ФОТОРЭПАРТАЖ)

Источник материала:  
20.07.2018 17:24 — Новости Общества

Урачысты мітынгПамяці забыцця не бывае”, прысвечаны Дню вызвалення Бярозаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, па традыцыі прайшоў на мемарыяльным комплексеЗдзітаўская абарона”.  Са словамі павагі і падзякі да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і жыхароў раёна звярнуўся старшыня Бярозаўскага райвыканкама Л.А. Мартынюк

– Мы аддаём даніну памяці ўсім, хто выратаваў нашу Радзіму ад фашызму і падараваў нам будучыню, – адзначыў Леанід Аляксеевіч. –  Аперацыя “Баграціён”, мужнасць і гераізм воінаў Чырвонай арміі і партызан прынеслі нам вызваленне. І гэта дата – 16 ліпеня 1944 года – навечна ўпісана ў гераічныя старонкі гісторыі Бярозаўшчыны. Мы схіляем галовы перад памяццю тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду Айчыны. Іх прыклад прыдае нам сілы ў ажыццяўленні прафесійных поспехаў, новых ідэй і пачынанняў на карысць людзей і роднай Беларусі.

У мінулыя выхадныя бяразаўчане адзначылі свята вызвалення раёна (ФОТОРЭПАРТАЖ)

Ваенны камісар Бярозаўскага раёна М.В. Заранка адзначыў, што вучэнні тэрытарыяльнай абароны, якія паспяхова прайшлі ў Бярозе, даказалі, што ўсё знаходзіцца ў надзейных руках. Міхаіл Васільевіч уручыў старшыні райвыканкама Л.А. Мартынюку медаль “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь”, якога ён удастоены за ўклад у патрыятычнае выхаванне  моладзі. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.І. Чайчыц у сваёй прадмове ўспомніў імёны і лёсы многіх землякоў, якія гераічна змагаліся на фронце і ў партызанах, а потым аддана працавалі на роднай зямлі.

У мінулыя выхадныя бяразаўчане адзначылі свята вызвалення раёна (ФОТОРЭПАРТАЖ)

Старшыня Спораўскага сельвыканкама А.В. Мартысевіч, старшыня савета ветэранаў сельсавета І.П. Чайчыц і вучань Здзітаўскай сярэдняй школы Даніла Мішчанка падкрэслілі, што памяць пра герояў вайны жыве ў назвах вуліц Спорава і Здзітава, якія носяць імёны партызанскіх камандзіраў, і мы ніколі не забудзем подзвіг старэйшага пакалення. Прагучалі залпы салюту, да помніка воінам і партызанам былі ўскладзены гірлянда славы, вянкі і кветкі.

У мінулыя выхадныя бяразаўчане адзначылі свята вызвалення раёна (ФОТОРЭПАРТАЖ)

А затым усіх запрасілі ва ўрочышча Дубкі на канцэртную праграму “Льюцца песні звонкія над роднаю старонкаю”, дзе парадавалі сваёй творчасцю самадзейныя артысты Спораўскага цэнтра культуры і вольнага часу і народны ансамбль народнай песні “Пескаўскія весялухі”. Адбыліся спартыўныя спаборніцтвы, працавалі гандлёвыя рады і атракцыёны. Было многа радасных сустрэч і цёплых успамінаў, тым болей што ў Год малой радзімы сюды прыехалі ўсе, каму дарагія сцяжынкі дзяцінства. Былі нават машыны з расійскімі нумарамі. 

У мінулыя выхадныя бяразаўчане адзначылі свята вызвалення раёна (ФОТОРЭПАРТАЖ)

Фота Сцяпана ЦЮШКЕВІЧА.

←У ученика Заелицкой школы Глусского района Константина Пукача – два стобалльных сертификата по ЦТ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика