Дзень роднай старонкі ў лагеры “Малышок”

Источник материала:  
Чацвёрты дзень у лагеры “Малышок”пачаўся незвычайна. Першыя словы, якія пачулі дзеці з раніцы, былі словы матчынай мовы “Добрай раніцы! Гэта быў заклік да пачатку дня “Дзень роднай старонкі”.

На раняшняй лінейцы дзеці сумесна з выхавальнікамі дамовіліся ўвесь дзень размаўляць па-беларуску. Было цяжка, але ўсе стараліся выказваць свае думкі і пачуцці на роднай мове.

Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі добрыя веды ў казачнай віктарыне “Я ведаю беларускія казкі”. Гульня-пошук “Скарбы Роднай старонкі” дапамагла дзецям нагадаць гісторыю роднага горада Смаргоні. На свежым паветры дзейнічала гульнявая пляцоўка “Беларускія забавы”, дзе дзеці актыўна ўдзельнічалі ў беларускіх народных гульнях.

Папоўніць веды пра прыроду роднага краю, пра быт і жыццё беларускага народа дапамагла гульня-падарожжа “Беларусь мая сінявокая”. У канцы дня адбылася дыскатэка “Бугі-вугі на беларускі лад”, дзе дзеці спрабавалі танцаваць беларускія народныя танцы.

Які цудоўны дзень! Якая прыгожая родная мова!

Дзень роднай старонкі ў лагеры “Малышок”

Дзень роднай старонкі ў лагеры “Малышок”

Дзень роднай старонкі ў лагеры “Малышок”

Дзень роднай старонкі ў лагеры “Малышок”


←В окне подвала минского жилого дома нашли мертвого кота. Местные винят в случившемся ЖЭС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика