Жніво стартавала

Источник материала:  

Жніво стартавала

На мінулым тыдні ўсе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы актыўна ўключыліся ва ўборачную кампанію. Сёлета, як вядома, надвор’е значна папсавала настрой аграрыям – ад спёкі загінула нямала азімых і яравых зерневых. Таму вал збожжа ў большасці гаспадарак чакаецца ніжэй мінулагодняга.

Па стане на 16 ліпеня, па інфармацыі райсельгасхарчу, па колькасці ўбраных плошчаў лідыруюць КСУП “Капаткевічы” – 10,2% ад задання, КСУП “Грабаў” – 10,7% і УП “Палессе-Аграінвест” – 19,3%. Найлепшую ўраджайнасць на ўказаную дату паказалі ў ААТ “Камаровічы” – 20 цэнтнераў з гектара, КСУП “Капаткевічы” – 23,6 і УП “Палессе-Аграінвест” – 27,3 цэнтнера на круг.

Як адзначыў намеснік дырэктара па вытворчасці УП “Палессе-Аграінвест” Іван Фешчанка, у гаспадарцы ўборка зерневых стартавала 8 ліпеня. Камбайны пачалі абмалочваць лепшыя ўчасткі. Менавіта на іх жыта дало каля 30 цэнтнераў з гектара. На вялікі жаль, са скрухай прызнаўся Іван Пятровіч, шмат зерневых з-за спёкі загінула. Больш усіх пацярпелі трыцікале – каля 70% загінула і пшаніца – каля 100%. Таму ўборачныя плошчы паменшыліся на 700 гектараў. Ды і ўраджайнасць чакаецца на пару цэнтнераў ніжэй леташня. А гэта значыць, што сельгаспрадпрыемства мінулагодні вал збожжа не набярэ.


Жніво стартавала

Першае зерне адразу паступіла на дапрацоўку ў Пціч. З-за сухога, без дажджоў, надвор’я яго вільготнасць знаходзілася ў межах 17%. Паступова гэтае збожжа рыхтуецца да адпраўкі на камбінаты хлебапрадуктаў па дзяржзаказе, якога па заданні 1100 тон.

Калі гаварыць пра арганізацыю работ, дык пачыналі ўборку 4 экіпажы камбайнаў у складзе камбайнераў Мікалая Марціновіча і Сяргея Моўкі, Ігара Булавы і Аляксандра Шапяцька, Аляксея Манеева і Віктара Сугрэя, Мікалая Крышчука і Сяргея Фёдарава. На момант наведвання ў мінулы чацвер яны шчыравалі на ўборцы жыта каля Макарыч. У гэты дзень збожжа ад камбайнаў адвозілі вадзіцелі Аляксандр Шпігановіч і Андрэй Літвін. Адразу за камбайнамі ішлі прэс-падборшчыкі саломы пад кіраваннем механізатараў Аляксея Клімчыка і Арцёма Папкова.

Працоўны дзень на жніве тут пачынаецца з 8 гадзін раніцы з выезду ў поле і заканчваецца ў 10 вечара.

Што датычыць харчавання, дык тут кожны дзень працаўнікам, занятым на ўборцы, выдаткоўваецца па 5 рублёў. Іх тое цалкам задавальняе. Дарэчы, абедаюць камбайнёры ў полі па чарзе, каб не замінаць працэсу работы.

Вось з такім падыходам у гаспадарцы плануюць правесці жніво на працягу 3 тыдняў. Зразумела, калі зноў не пашкодзіць надвор’е.

Дзмітрый БЯЛЬКО.

Фота аўтара.


Жніво стартавала

Жніво стартавала

Жніво стартавала

←Почему 70% Сморгони осталось без горячей воды?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика