Ратавальнікі арганізавалі квэст-гульню «Шыфр 112». Дзеці падзяліліся на шэсць каманд, кожнай з якіх неабходна было вырашыць рэбусы і разгадаць галаваломкі, каб прайсці патрэбную лакацыю, паказаць свае веды ў галіне бяспекі. Школьнікі ўспаміналі, якія грыбы атрутныя, а якія ядомыя, як паводзіць сябе ў лесе і на вадаёме, як выклікаць ратавальнікаў і што рабіць да іх прыезду, складвалі мазаіку да 165-годдзя пажарнай службы, паказвалі спрыт і хуткасць у гульнявой і спартыўнай лакацыі. Мерапрыемства прынесла дзецям велізарны станоўчы зарад эмоцый. Прайшоўшы ўсе этапы, каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі.
Наш кар.