16 июля – День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков!
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары Бярозаўшчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з 74-й гадавінай вызвалення Бярозаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Дзень вызвалення Бярозаўшчыны – гэта даніна памяці і павагі да гераічнага і гістарычнага мінулага нашага раёна. Мы ўшаноўваем тых, хто цаной свайго жыцця падарыў нам будучыню і адстаяў свабоду. У выніку паспяхова праведзенай у ліпені 1944 года аперацыі «Баграціён» гітлераўскія войскі былі выгнаны з Беларусі, на нашу шматпакутную зямлю прыйшоў доўгачаканы мір.
У цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны жыхары раёна разам з усім народам узняліся на абарону краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ураджэнцы раёна адважна змагаліся на франтах вайны і ў партызанскіх атрадах, выяўляючы стойкасць і гераізм. Вызваленне тэрыторыі раёна каштавала жыцця многім воінам Савецкай арміі, партызанам, мірным жыхарам. Навечна ў летапіс партызанскай славы Беларусі ўпісаны падзеі «Здзітаўскай абароны» на Бярозаўшчыне. Так кавалася наша агульная Перамога.
Мы з глыбокай павагай схіляем галовы перад светлай памяццю тых, хто ваяваў за Вялікую Перамогу, аддаем даніну павагі і ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікам тылу, дзецям вайны, сіла духу і жыццялюбства якіх вартыя самага шчырага захаплення.
З тых гераічных дзён 1944-га Бярозаўшчына прайшла слаўны шлях працы і аднаўлення. Самаадданая праца гараджан і сельскіх жыхароў ператварыла Бярозаўскі раён у адзін з перадавых, развітых рэгіёнаў з высокімі паказчыкамі эканомікі. Поспехі працаўнікоў нашага раёна – гэта вынік іх працавітасці, прафесіяналізму, творчасці і энергіі.
Няхай гэта свята ўмацуе ў кожным з нас пачуццё адзін-ства, мэтанакіраванасці і ўпэўненасці, надасць сілы ў ажыццяўленні намечаных планаў. Ад усёй душы жадаем жыхарам Бярозаўшчыны моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, дабра і міру, веры ў свае сілы, поспехаў у справах і пачынаннях. Няхай багаты на традыцыі Бярозаўскі раён заўсёды квітнее на карысць роднай Беларусі!
Старшыня Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта Л.А. Мартынюк.
Старшыня Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў А.Б. Пятроўскі.
* * * *
Дорогие жители Березовщины!
Примите самые искренние поздравления с нашим всеобщим праздником – Днем освобождения Березовского района от немецко-фашистских захватчиков!
Это событие объединяет березовчан разных поколений, искренне любящих родной край, радеющих за его будущее, тех, кто вложил частицу собственной души в его становление и развитие, кто сегодня отдает ему свою любовь, свой труд, свои знания.
Хочу пожелать мирного неба над головой, огромного блага, добра и взаимоуважения. Чтобы мы были дружны и едины, а совместные старания, стремления, силы и надежды помогали развиваться и процветать нашей родной Березовщине. Пусть каждый здесь будет счастлив, любим и успешен в своем деле.
Сегодня в очередной раз хочется сказать слова благодарности всем, кто своим повседневным трудом способствует развитию нашего района, активно участвует в общественной жизни. Пусть ваши энергия, трудолюбие, творческий и интеллектуальный потенциал послужат его дальнейшему развитию.
Спасибо вам за ваш труд, за смелые идеи, за доброту и понимание. Желаю всем жителям счастья, успехов, благополучия и процветания. Пусть наш березовский край будет вечно молодым, красивым, мирным и уютным!
С уважением заместитель председателя Постоянной комиссии Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь по законодательству и государственному строительству В.И. Чайчиц.
* * * *
Паважаныя жыхары і госці Бярозаўшчыны!
Дарагія сябры!
Ад шчырага сэрца віншуем вас з Днём вызвалення Бярозаўскага раёна ад ненавіснага ворага, ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Родны Мінск ужо жыў свабодна, а населеныя пункты нашага раёна з апошніх сіл, усімі даступнымі сродкамі набліжалі сваю свабоду. На барацьбу з лютым ворагам узнімаліся мужчыны і жанчыны, падлеткі і людзі сталага ўзросту. Вялікая радасць вызвалення прыйшла 16 ліпеня. Здаецца, што кожны куточак зямелькі роднай лікаваў ад шчасця.
Дзякуй усім, хто набліжаў Перамогу. Вечная памяць тым, хто жыццё сваё аддаў за свабоду і незалежнасць, ветэранам, хто не дажыў да сённяшняга шчаслівага дня.
Мы, жыхары свабоднай і незалежнай Беларусі, верым што і надалей будзем шанаваць памяць герояў і жыць у міры і шчасці. Няхай квітнее наша родная, з любоўю да-гледжаная Рэспубліка Беларусь.
Здароўя вам і вашым родным, шчасця і дабрабыту, няхай над вамі заўсёды будзе мірнае, чыстае неба.
З павагай дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання Леанід КАЧЫНА і Анатоль ТКАЧУК.
* * * *
Уважаемые ветераны Великой Отечественной войны, ветераны труда!
Прошло 74 года со Дня освобождения Березовского района от немецко-фашистских захватчиков. Благодаря ратному и трудовому подвигу ветеранов на Березовскую землю пришел мир. Самоотверженным трудом было восстановлено разрушенное войной народное хозяйство, построены заводы, предприятия и школы. В сельской местности к жизни возродились деревни.
Дорогие ветераны! Спасибо вам за возможность жить и трудиться под мирным небом. Доброго всем здоровья, оптимизма и благополучия.
Березовский районный совет ветеранов.