Веласіпедны квест: цікава, весела, пазнавальна

Источник материала:  

Веласіпедны квест: цікава, весела, пазнавальна

Год заснавання Глуска, чысло, месяц і год вызвалення Глускага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ведае кожны дарослы глушчанін (уключаючы школьнікаў-старшакласнікаў), калі не ведае, дык павінен ведаць. А вось тое, што бацька савецкага і расійскага акцёра тэатра і кіно, які здымаўся ў камедыях Гайдая, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, старэйшага сярод цяперашніх акцёраў Уладзіміра Этуша быў родам з Глуска, ведаюць далёка не ўсе. Гэтыя і іншыя факты пра Глуск і глушчан і леглі ў аснову краязнаўчай віктарыны, якая была першым этапам велаквесту, што праводзіўся 3 ліпеня з нагоды Дня Рэспублікі.


Веласіпедны квест: цікава, весела, пазнавальна

У турыстычна-гістарычным спаборніцтве, якое арганізавалі раённы камітэт БРСМ і раённае аб’яднанне прафсаюзаў, прымалі ўдзел шэсць каманд: па інтарэсах аб’ядналіся калегі з цэнтральнай раённай бальніцы, аддзела па адукацыі, спорце і турызме, лясгаса, Веснаўскага дома-інтэрната, а таксама сваякі — сям’я Падбярозкіных і сям’я Русаковіч. Другім этапам велаквесту стала арыентаванне па Глуску: па апісанні патрэбна было вызначыць аб’ект, паехаць на месца і выканаць там пэўнае заданне, тут ацэньваліся як правільныя адказы, так і час выканання задання.


Веласіпедны квест: цікава, весела, пазнавальна

Хутчэй за іншых з ім справілася каманда райбальніцы, а ў краязнаўчай віктарыне большую колькасць балаў набрала сям’я Русаковіч (на здымку). Большую колькасць балаў набралі Русаковічы і па выніках усяго велаквесту і былі прызнаны яго пераможцамі. Падарункам для іх сталі кружкі з відамі Глуска і дыплом пераможцы. Другое месца заняла каманда раённай бальніцы, трэцяе — аддзела па адукацыі, спорце і турызме. Дыпломы прызёраў, дыпломы ўдзельнікаў і сувеніры атрымалі ад арганізатараў веласіпеднага квесту ўсе каманды-ўдзельнікі. А пра тое, што яны ад усяго дзеяння атрымалі яшчэ і задавальненне, і гаварыць няма чаго — гэта бачна па іх усмешках.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ірыны ГРАМЫКІ

←Люди с ограниченными возможностями из одиннадцати стран Европы обсудят проблемы инклюзии своих стран

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика