Дзвюма рукамі ў бюджэт. Адзін з былых кіраўнікоў пераблытаў дзяржаўную кішэню са сваёй

Источник материала:  

Дзвюма рукамі ў бюджэт. Адзін з былых кіраўнікоў пераблытаў дзяржаўную кішэню са сваёй

Напачатку чэрвеня раённым аддзелам Следчага камітэта па матэрыялах групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС была ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Выкраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі” ў адносінах аднаго з кіраўнікоў дзяржаўных структур раёна.

Праверцы папярэднічаў сігнал грамадзян. Вывучэнне фінансавай дакументацыі арганізацыі паказала, што кіраўніком на люты-красавік 2016 года быў фіктыўна працаўладкаваны яго сваяк на пасаду рабочага. Як аказалася, гэта быў не адзіны факт парушэння закону. Далейшая праверка паказала, што з лютага па кастрычнік 2017 года на такіх жа ўмовах у арганізацыю быў аформлены на працу іншы чалавек, ужо ў якасці прыбіральшчыка.

Сума шкоды, нанесенай бюджэту па абедзвюх справах, вылічваецца ў 770 і 941 дэнамінаваны рубель. Па другім факце таксама ўзбуджанана крымінальная справа, але па частцы 2 артыкула 210, бо тут мае месца карыслівая зацікаўленасць кіраўніка структуры.

Цяпер былая службовая асоба тлумачыла, што такім чынам планавалася знайсці сродкі на пагашэнне штрафу, які быў накладзены на яе інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага свету. А са свайго кашалька такую суму аддаваць намеру не мела.

Першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Дзмітрый Белькавец патлумачыў, што санкцыя часткі 2 артыкула 210 прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю, або пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады і займацца пэўнай дзейнасцю.

Вядзецца следства.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота з інтэрнэту.

←Александр Лукашенко спел с Таисией Повалий на концерте в Александрии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика