Воспитанники Шумилинского центра детей и молодёжи взяли направление на Победу

Источник материала:  

Воспитанники Шумилинского центра детей и молодёжи взяли направление на ПобедуВёска Пабеда – край азёр і палявых кветак

Усё ж такі як мы мала ведаем сваю малую радзіму, яе гістарычнае мінулае. А трэба ведаць, вывучаць, дазнавацца ў старажылаў пра цікавыя звесткі. З такімі думкамі педагогі і выхаванцы раённага цэнтра дзяцей і моладзі накіраваліся ў паход у Пабеду, дзе пераважная колькасць дзяцей ніколі і не была. А вёска прыгожая, вакол многа азёр, ёсць гістарычныя помнікі. “Назбіраем прыроднага матэрыялу для падзелак, якія можна будзе выкарыстаць на занятках па інтарэсах,” – радаваліся дзеці.
Так яно і выйшла. Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі адпачывалі, але і вывучалі свой край: назіралі з дапамогай бінокля за птушкамі (многія дзеці ўваходзяць у “Крылаты дазор” арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”), знаёміліся з новымі відамі лекавых раслін і палявых кветак, на якіх вельмі багатая Пабеда.
“Мы сустрэліся са старажыламі вёскі Іванам Федасеевічам Шумілам і Пятром Калістратавічам Бібіным, якія нам расказалі пра гісторыю вёскі, – згадваюць педагогі дадатковай адукацыі ЦДіМ Таццяна Каласкова і Таццяна Чупрукова. – Было цікава даведацца пра Свята-Успенскую царкву, пабудаваную ля возера ў канцы 19-га стагоддзя. Царква працавала і ў час Вялікай Айчыннай вайны, а пасля вайны тут было зернясховішча. Дзеці былі задаволены, што ім дазволілі пазваніць у царкоўныя званы. А яшчэ ўсе зацікавіліся святой крыніцай. У гэтым Свята-Успенскім калодзежы калісьці знайшлі не толькі старажытныя манеты, але і ікону Казанскай Божай Маці.  Мясцовыя людзі вераць, што вада ў крыніцы гаючая. Паверылі і мы – набралі ў бутэлькі пра запас, каб занесці дадому”.
Яшчэ дзеці пабывалі на месцы пахавання мірных жыхароў, расстраляных у гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўсклалі да помніка кветкі.
Воспитанники Шумилинского центра детей и молодёжи взяли направление на Победу

Напрыканцы паходу дзеці наведалі азёры Царкоўнае і Сасноўскае. Там адпачывалі, палілі касцёр, пілі чай на травах, пяклі на кастры бульбу і смажылі сала. Дадому вярнуліся з добрым настроем і багатым багажом ведаў пра маленькую вёсачку на Шуміліншчыне, якая мае легендарную назву –  Пабеда.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №52 ад 10.07.2018 г.

←Нацпарк "Браславские озера" во второй раз продает свой теплоход. Цену снизили наполовину

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика