Зялёны шкоднік

Источник материала:  

 

 

 

І так ён прыжыўся, што сумленныя простыя людзі не маглі ад яго пазбавіцца, бо ён прыносіў шмат непрыемнасцей. З-за яго сварыліся ў сем’ях. Некаторыя мужчыны, жанчыны гатовы былі пайсці на забойства, шалелі, сям’ю не глядзелі, на прадпрыемствах дысцыпліна парушалася. Гэтая пачвара добра ўладкавалася ў хатах, кватэрах, хавалася ў цёмных месцах, шафах, гаспадарчых сумках.

У наш час адзін чалавек так пасябраваў са змеем, што не мог і дня пражыць без яго. Насіў з сабой у кішені драпежніка. А каб жонка не заўважыла, схаваў так, што назаўтра паўдня шукаў сваю схованку. Каб так працаваў! Дык не, шкоднік завалодаў усей яго свядомасцю.

А змей тым часам развіў бурную дзейнасць. Трывала пасяліўся ў крамах. Адзенне ў яго рознае: і белая скура, і зялёная, і цемна-карычневая. Тэмпература ў любое надвор’е аднолькавая – сорак градусаў. На паліцах стаяць розныя экзэмпляры. Калі возьмешь у рукі, то ў жываце яго булькае, пераліваецца розным адценнем. Гэта ён спакушае слабавольнага чалавека. Трэба мець цвярозую галаву, каб своечасова спыніцца і не купіць. Асабліва часта ў яго сілок трапляе моладзь. Увечары каля кафэ стаіць купка хлапцоў, якая не можа сабрацца з думкамі. Што рабіць? А тут падсоўваецца да іх бліжей малеча. Хоча стаць уровень з імі. Цвыркае праз зубы. Мол, я з вашага асяроддзя. Большыя даюць бутэльку змяінага напою:

– На, пакаштуй!

А той прыклеіўся да гарла і цэдзіць мутнае пітво. Так адбываецца маўклівае пасвячэнне ў іх асяроддзе.

Сабраліся разумныя людзі і сталі думаць, як пазбавіцца ад гэтага шкодніка. Пабудавалі лякарні, запрасілі дактароў на дапамогу, стварылі закон аб забароне ўжывання гэтага змяінага напою ў пэўны час, праводзяць прафілактычныя гутаркі з насельніцтвам. Але ж прыходзім да высновы: чалавек павінен сам узяць сябе ў рукі, дапамагчы сабе сам, задумацца над каштоўнасцю свайго жыцця і даць рашучы адпор зялёнаму змею.

←"Ты ошибся... А человек в тюрьме". Митрополит Павел выступил в суде свидетелем по уголовному делу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика