Чачаране прынялі ўдзел у мерапрыемствах Дня вышыванкі ў сталіцы
04.07.2018
—
Новости Общества
Ужо стала традыцыяй напярэдадні Дня Незалежнасці ў сталіцы Беларусі праводзіць свята нацыянальнай сімволікі – Дзень вышыванкі.
Вось і ў гэтым годзе каля Палаца спорту разгарнуліся выставы-продажы вырабаў народных умельцаў, праводзіліся майстар-класы і розныя дэманстрацыі з ганчарствам і кавальствам, разьбой па дрэве, ткацтвам і іншае. Чачэрщыну на гэтым фэсце прадстаўляла моладзь краю, а абярэгі з вышыванкай, зернавушкі, ручнікі і многае іншае лагодна прапаноўвала народу майстрыца па вышыўцы Святлана Латуціна. Чачаране з задавальненнем паглядзелі на арт-парад «Пад сцягам вышыванкі» і цікавыя флэшмобы, атрымалі асалоду ад канцэртнай праграмы і задаволеныя вярнуліся дадому.
В.БАГДАНОВІЧ.