26 чэрвеня – Дзень работнікаў пракуратуры. Пракуратура Смаргонскага раёна

Источник материала:  
Некалькі гадоў таму працоўны калектыў пракуратуры Смаргонскага раёна быў самым вопытным. Але работнікі, якія многа дзясяткаў гадоў аддалі пракурорскай справе, нядаўна пайшлі на заслужаны адпачынак, іх месца занялі маладыя спецыялісты. Нягледзячы на тое, што адзін з іх працуе ў пракуратуры 4 гады, другі – два, трэці – менш года, не пагоршыўся ні адзін з напрамкаў пракурорскай дзейнасці. Хаця пэўныя цяжкасці на першым час былі.

26 чэрвеня – Дзень работнікаў пракуратуры. Пракуратура Смаргонскага раёна

Намеснік пракурора раёна Сяргей КАВАЛЬЧУК абмяркоўвае рабочыя пытанні са старшым памочнікам пракурора Аляксеем БАНДАРЧУКОМ.


Пасля падвядзення вынікаў работы за першы квартал пракуратура Смаргонскага раёна па-ранейшаму знаходзіцца на добрым рахунку ў пракуратуры Гродзенскай вобласці. Нават дасягнуты пэўныя поспехі. Акрамя барацьбы са злачыннасцю, карупцыяй пракурорскія работнікі надаюць вялікую ўвагу прафілактыцы дзіцячай безнагляднасці, правапарушэнняў непаўналетніх.

“Напярэдадні цёплай пары года мы праверылі дзіцячыя пляцоўкі і гатоўнасць вадаёмаў да купальнага сезона. Ёсць асобныя недахопы. Таму ўнесена прадстаўленне старшыні райвыканкама для іх поўнага ўхілення альбо мінімізацыі”, - адзначыў намеснік пракурора раёна Сяргей Кавальчук.

Па патрабаванні кіраўніка нашай краіны пракуратура раёна рэгулярна праводзіць нагляд за выкананнем заканадаўства ў сельскай гаспадарцы, захаваннем маёмасці, сельгастэхнікі. Гэта не зусім уласцівая функцыя для пракуратуры, але, як адзначыў Прэзідэнт, “вы адзіныя, хто дае аб’ектыўную карціну спраў у сельгасарганізацыях”.

Пракуратура раёна таксама адсочвае правільнасць правядзення закупак прадпрыемствамі і арганізацыямі і сутыкнулася з такой сітуацыяй. Летась у студзені мясцовыя бюджэтныя арганізацыі (цэнтральная раённая бальніца і аддзел адукацыі) заключылі кантракты на закупку курэй па 3,5 рубля за кілаграм для харчблокаў. Хаця напрыканцы мінулага года на Смаргонскай птушкафабрыцы гэта прадукцыя каштавала 2 рублі 95 капеек за кілаграм. Прэтэнзіі былі прад’яўлены кіраўнікам. Яны, у сваю чаргу, патлумачылі, што галаўное прадпрыемства “Лідахлебапрадукт”, у склад якога ўваходзіць мясцовая птушкафабрыка, ні разу не ўдзельнічала ў тэндарах. Таму і завозіцца мяса птушкі з птушкафабрык Магілёўскай і Віцебскай абласцей, якія выйгралі тэндары. Гэта інфармацыя была даведзена пракурору Гродзенскай вобласці, а ён паведаміў аб не зусім правільнай сітуацыі з закупкамі курэй старшыні аблвыканкама для прыняцця адпаведных мераў.

У сельскай гаспадарцы былі выяўлены парушэнні закупак запчастак да трактароў “Беларус”. І хаця ў нашым горадзе ёсць афіцыйны прадстаўнік МТЗ – гандлёвы дом, але некаторыя гаспадарнікі купляюць запасныя часткі ў прыватных фірмах, спасылаючыся на тое, што там танней. Калі ж работнікі пракуратуры зацікавіліся закупачнымі справамі, то аказалася, што таннейшыя трактарныя дэталі кітайскай вытворчасці і тэрмін годнасці ў іх нашмат меншы, чым у аналагічнай беларускай прадукцыі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←Четыре выходных: перенос рабочих дней на День Независимости в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика