Задача: мінімізаваць небяспечныя ўмовы

Источник материала:  

На мінулым тыдні Петрыкаўшчыну наведала група інспектараў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Адзін з асноўных акцэнтаў – падрыхтоўка арганізацый АПК да жніва.

За два дні спецыялісты правялі маніторынг стану аховы працы на аб’ектах сельскай, газавай і электрычнай гаспадаркі, адукацыі, сацыяльнага забеспячэння. Да інспектараў далучыліся прадстаўнікі прафсаюзных аб’яднанняў раёна і спецыялісты райсельгасхарчу і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

 У час маніторынгу зважалася на падрыхтоўку адпаведнай дакументацыі, наяўнасць у работнікаў спецадзення і сродкаў аховы, выкананне нарматываў аховы працы пры правядзенні работ, забеспячэнне занятых на сельгасработах гарачым харчаваннем і пітной вадой і на іншыя напрамкі.

Разам са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Галінай Шчэрбак і галоўным тэхнічным інспектарам працы Белхімпрафсаюза Уладзімірам Наважылавым журналісты нашай газеты наведалі петрыкаўскія аб’екты УП “Палессе-Аграінвест”: цэнтральны офіс прадпрыемства, збожжавыя склады і мехдвор аддзялення “Петрыкаў”.

На станоўчыя моманты ў арганізацыі аховы працы на гэтых  аб’ектах, а таксама на недахопы ўказвалася інспектарам у прысутнасці спецыялістаў па ахове працы прадпрыемства.

Як адзначыў Уладзімір Наважылаў, УП “Палессе-Аграінвест” ён наведвае перыядычна, бо  галаўное прадпрыемства знаходзіцца ў структуры галіновага прафсаюза. У час праверак і маніторынгаў на мясцовых аб’ектах, зразумела, выяўляюцца нейкія недапрацоўкі, але кіраўніцтва імкнецца паступова іх выпраўляць. З часу апошняй – леташняй праверкі тут зроблены частковы рамонт даху ў памяшканнях майстэрні петрыкаўскага аддзялення, набыты новы зварачны апарат, абноўлены вогнетушыльнікі, запланаваны капрамонт аднаго з будынкаў.

Зараз жа, як паказаў маніторынг, тут трэба вырашыць пытанні  па каляровым пазначэнні калон пад павецямі на зерняскладзе і на мехдвары, аснасціць дзверы складоў і боксаў устройствамі фіксацыі, прывесці ў адпаведнасць з патрабаваннямі вышыню парогаў у дзвярах рамонтных боксаў, кантраляваць выдачу спецадзення і выкарыстанне яго работнікамі.

Была таксама звернута ўвага на выкананне патрабаванняў па захаванні газавых балонаў: спецыяльнае месца, абавязковая наяўнаць каўпакоў і заглушак, прыстасаванні для ўтрымання ў бяспечным становішчы.

Не было нараканняў па абсталяванні санітарна-бытавых пакояў, затое кіраўніцтву гаспадаркі трэба праінспектаваць належнае абсталяванне рабочых месцаў у офісных памяшканнях: размяшчэнне сістэмных блокаў камп’ютараў адпаведна патрабаванням і наяўнасць адмысловых крэслаў для работы за камп’ютарамі.

Што датычыць ходу падрыхтоўкі да правядзення жніўных работ, то, паводле рэкамендацый інспектара, на прадпрыемстве трэба вызначыць адказных за абсталяванне месцаў адпачынку ва ўмовах палеткаў і падрыхтоўку транспарту для падвозу абедаў.

Вынікі работы групы былі абмеркаваны затым у прысутнасці спецыялістаў, адказных за ахову працы, і прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый суб’ектаў гаспадарання раёна.

Выяўленыя недапрацоўкі ў сістэме арганізацыі аховы працы на наведаных прадпрыемствах і ва ўстановах інспектары аб’яднаюць у агульныя рэкамендацыі для прыняцця мер па ўхіленні.

У. ЕСІПАЎ.

Фота аўтара.

Задача: мінімізаваць  небяспечныя ўмовы

Складзіраванне паддонаў дазваляецца на вышыню
не больш 1,5 метра


Задача: мінімізаваць  небяспечныя ўмовы

Трэба ўстойліва замацаваць і аснасціць каўпаком і заглушкай

 


Задача: мінімізаваць  небяспечныя ўмовы

На тэрыторыі зернясклада УП “Палессе-Аграінвест”


Задача: мінімізаваць  небяспечныя ўмовы

Неабходна ўстройства фіксацыі


Задача: мінімізаваць  небяспечныя ўмовы

... Можна такое, як у гэтым выпадку



Задача: мінімізаваць  небяспечныя ўмовы

На мехдвары пабудавана новая АЗС



Задача: мінімізаваць  небяспечныя ўмовы

У «ленінскім» пакоі



Задача: мінімізаваць  небяспечныя ўмовы

Пакой для прыёму ежы


Задача: мінімізаваць  небяспечныя ўмовы


Задача: мінімізаваць  небяспечныя ўмовы

На падвядзенні вынікаў



Задача: мінімізаваць  небяспечныя ўмовы

Інспектары ФПБ

←В Чечерске нотариальная контора проведет бесплатные консультации ко Дню Независимости Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика