Смаргонскія спартсмены АПК – лепшыя ў вобласці
Абласная спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу аднавілася пасля чатырохгадовага перапынку. Сёлета спаборніцтвы праходзілі ў Лідзе
Спаборніцтвы праводзіліся па васьмі відах спорту. Смаргонскія спартсмены былі лепшымі ў плаванні, стральбе, лёгкай атлетыцы, трэці вынік мелі ў тэнісе, а ў астатніх відах занялі другую прыступку п’едэстала. У выніку наша каманда заняла першае агульнакаманднае месца. Кожны ўдзельнік абласной спартакіяды вярнуўся з узнагародай, а каманда - з тытулам пераможцы.
Траім членам нашай каманды даверана прадстаўляць Гродзеншчыну на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Гэта механізатар з СВК “Саўбел” Вадзім Горскі, спецыяліст СВК “Сінькі” Ірына Вароніна і Наталля Жырдзеева з прафесіянальнага політэхнічнага ліцэя.
Ул. кар.