Мэта — садзейнічанне занятасці

Источник материала:  

У Чэрвені адбылося першае пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Яна была створана рашэннем райвыканкама ад 20 красавіка 2018 года №578 ў мэтах рэалізацыі Дэкрэта № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва». Узначаліў новы калегіяльны орган старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка.

Мэта — садзейнічанне занятасці
У склад камісіі ўвайшлі дэпутаты, старшыні сельвыканкамаў, спецыялісты структурных падраздзяленняў райвыканкама па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва, унутраных спраў, адукацыі, ідэалогіі і іншыя. Падчас першага пасяджэння яны абмеркавалі парадак узаемадзеяння раённых службаў і ўстаноў, становішча на рынку працы на ўзроўні краіны, вобласці і раёна, а таксама парадак фарміравання базы працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.
Парадак аднясення працаздольных грамадзян да не занятых у эканоміцы вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2018 года №239. У прыватнасці, да гэтай катэгорыі адносяцца асобы, якія не ажыццяўляюць працоўную, вучэбную ці іншую дзейнасць, віды якой пералічаны ў дакуменце. Дзеянне Дэкрэта, да прыкладу, не распаўсюджваецца на зарэгістраваных беспрацоўных, на маці, якія выхоўваюць дзіця да 7 гадоў, дзіця-інваліда да 18 гадоў, трох і больш непаўналетніх дзяцей, на рамеснікаў, якія аплачваюць збор за сваю дзейнасць, і інш.

Мэта — садзейнічанне занятасці

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 чэрвеня 2018 года.

Тыя, хто трапіў у базу працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, будуць аплачваць паслугі ЖКГ па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на іх аказанне: гарачае водазабеспячэнне — з 1 студзеня 2019 года, газазабеспячэнне (пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў), цеплазабеспячэнне — з 1 кастрычніка 2019 года.
Мэта камісіі закладзена ў яе назве – садзейнічанне занятасці насельніцтва. Мікалай Лойка адзначыў, што Чэрвеньскі раён не ўваходзіць у спіс тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы (іх пералік вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага №142). Па інфармацыі раённага сектара занятасці, на 1 чэрвеня на ўліку ў якасці беспрацоўных знаходзіліся 52 чалавекі. На аднаго беспрацоўнага ў сярэднім прыходзіцца 5,5 вакансій.
Згодна з графікам, камісія будзе засядаць двойчы ў месяц кожны другі і чацвёрты чацвер. Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне 28-5-16 у працоўныя дні з 9:00 да 12:00 і з 14:00 да 16:00.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ,
фота аўтара

←Белорусские школьники приняли участие в финальных мероприятиях международной детской социальной программы «Футбол для дружбы» в Москве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика