У Смаргоні ўшанавалі старэйшага жыхара горада

Источник материала:  
У межах святкавання 515-гадовага юбілею Смаргоні ўшанавалі старэйшага жыхара нашага горада, ветэрана вайны і працы Уладзіміра Мускага. Падарунак – цёплую коўдру – падарыла Уладзіміру Пятровічу дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом” Марына Нікалайчык.

У Смаргоні ўшанавалі старэйшага жыхара горада

Дом Уладзіміра Пятровіча стаіць на ўзгорку побач з Спаса-Праабражэнскім храмам і ўглядаецца шырокімі вокнамі на маляўнічы пейзаж гарадскога парка з люстэркам возера. Гэта другі будынак, які гаспадар пабудаваў тут уласнымі рукамі з дапамогай сваіх братоў. Усе чатыры браты Мускія – гаспадарлівыя, дбайныя, руплівыя. Навучаныя бацькам цесляром разнастайным будаўнічым і цяслярскім прамудрасцям, яны і сабе хаты будавалі ў пасляваенны час і ўсім, хто гатоў быў заплаціць за паслугу. Акрамя таго, трымалі заўжды моцную гаспадарку, таму ў самыя лютыя часы не пакутавалі ні ад голада, ні ад нястачы.

Не толькі пабудаваныя дамы, трое дзяцей, сямёра ўнукаў, пяцёра праўнукаў – багатая спадчына Уладзіміра Мускага, але і добрая памяць замлякоў, былых вучняў і выхаванцаў, якія шанавалі настаўніка і выхавацеля. Працаваў ён пачатковых школах вёсак Хаўсты, Клідзеняты, Ракаўцы, Мікулеўшчына, выйшаўшы на пенсію яшчэ доўгі час быў выхавацелем у школе-інтэрнаце. Абіраўся дэпутатам сельскага савета.

P.S. Сёння ў нашым горадзе толькі двое даўгажыхароў: Уладзімір Мускі ды Яніна Цітовіч, якая ў жніўні сустрэне сваё стогоддзе. А наогул у раёне пяцёры тых, хто наблізіўся да векавога юбілею.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара. 

←Уважаемые работники и ветераны прокуратуры Лоевского района поздравляем вас с профессиональным праздником

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика