У раёне прайшоў дзень інфармавання
Прыродныя рэсурсы і іх рацыянальнае выкарыстанне ў Рэспубліцы Беларусь – тэма інфармавання, з якой выступілі ў чацвер члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп перад насельніцтвам раёна.

Андрэй ЯЦКО, упраўляючы справамі райвыканкама ў калектыве РБУ.
У прыватнасці, вялі гаворку пра тое, якімі зямельнымі, ляснымі, воднымі і сыравіннымі рэсурсамі валодае раён, аб іх значэнні і выкарыстанні ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці Чэрвеньшчыны. Акцэнтавана ўвага на тым, што прыродныя ўмовы нашага раёна, дзякуючы спалучэнню рэльефу, лясных масіваў і азёр, з аднаго боку, забяспечваюць яго высокую рэкрэацыйную прывабнасць, з другога — ускладняюць сельскагаспадарчае выкарыстанне. Асноўнымі мінеральна-сыравіннымі рэсурсамі, якія маюць прамысловае значэнне, з’яўляюцца пяскі і пясчана-гравійная сумесь для дарожнага будаўніцтва (радовішча Раванічы), торф (радовішча Падар, Ваўкавыск і Жураўка, Вялікае, Кажамячышча). Для тэрыторыі раёна характэрны высокі ўзровень водазабеспячэння. Рачная сетка прадстаўлена 1 сярэдняй, 21 малой ракой, 13 ручаямі. Найбольш значнымі рэкамі з’яўляюцца Свіслач, Волма, Уша. На тэрыторыі ёсць 6 азёр. У рамках выканання мерапрыемстваў Нацыянальнага плана дзеянняў па развіццю «зялёнай» эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь ад 21 снежня 2016 года, у мэтах распрацоўкі тэхналогій і вытворчасці гумінавых мікраўгнаенняў для арганічнага земляробства ва ўмовах аграгаспадаркі распрацавана пілотна-тэхналагічная ўстаноўка для вытворчасці аргана-мінеральных угнаенняў па спосабу Васюхіна, якая прайшла палявыя выпрабаванні як на тэрыторыі нашага раёна, так і за яго межамі. Гэтыя ўгнаенні маюць шмат пераваг арганічнага земляробства.

СЯРГЕЙ ЛУЧЫНА, старшыня аргструктуры г.Мінска і Мінскай вобласці ДТСААФ, і яго намеснік Генадзь ЕМЯЛЬЯНАЎ у калектыве Чэрвеньскага раённага ДТСААФ.
У гэты дзень па тэме інфармавання адбыліся сустрэчы ў калектывах УП «Нафтабітумны завод», УЗ «Чэрвеньская ЦРБ», ДУ «Чэрвеньскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат», РБУ, ДТСААФ, у большасці сельгаспрадпрыемстваў раёна, а таксама з насельніцтвам Руднянскага сельсавета.

Сяргей КАЧАНОВІЧ, намеснік начальніка РАУС, і Аляксандр ВОРАН, начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы ў калектыве псіханеўралагічнага дома-інтэрната.

Андрэй МАКАРАНКА, першы намеснік старшыні райвыканкама, і Марына ПАТАПЕНКА, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ў калектыве «Чэрвеньскі райаграсэрвіс».