Барацьба працягваецца

Источник материала:  

Насцюшы Піцерскай з Віцебска яшчэ нават не споўнілася пяці гадоў, калі са словамі “нейрабластома наднырачніка 4 стадыі” ў яе дом прыйшла бяда.

Увесь наступны год бацькі дзяўчынкі і ўрачы змагаліся за жыццё дзяўчынкі. Шэсць блокаў хіміятэрапіі, 10-гадзінная аперацыя па выдаленні 70% пухліны, трансплантацыя ствалавых клетак і прамянёвая тэрапія далі вынік – хвароба адступіла. Насця пайшла з кветкамі на сваю першую школьную лінейку, праўда, навучалася дома, займалася маляваннем.

Так прайшлі амаль два гады. У снежні 2015 года хвароба вярнулася з патроенай сілай, паразіла косткі. Былі чатыры блокі высакадознай хіміятэрапіі ў Мінску, МІВG-тэрапія ў Маскве і трансплантацыя ствалавых клетак. Але хвароба не адступала. На жаль, у Беларусі больш нічым дапамагчы не маглі. Было прапанавана працягваць лячэнне ў Іспаніі. Больш года збіралі грошы і аплацілі поўны курс лячэння антыцеламі. У час чарговага абследавання ў Барселоне стала зразумела, што хвароба адступае, з 19 ачагоў у костках засталіся толькі 2, якія ўяўлялі небяспеку. Пачалі чарговае лячэнне антыцеламі. Пяць блокаў аплацілі, але цяпер кожныя два месяцы трэба на два тыдні прылятаць у Іспанію для наступных этапаў лячэння. Кожны такі блок каштуе каля 21500 еўра, без уліку пералёту, пражывання і харчавання.

Таму бацькі дзяўчынкі, Таццяна і Аляксандр Піцерскія, зноў звяртаюцца за дапамогай, каб выратаваць жыццё сваёй маленькай дачцэ.

Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле № 200 ААТ “ААБ Беларусбанк” – горад Віцебск, вуліца Леніна, 10 Б, УНП 300229956, МФА АКВВВY21200, філіял 200/140.

Долары ЗША. Транзітны рахунак ВY10 АКВВ 3819 3821 0001 8200 0000 на нумар рахунку ВY08 АКВВ 3134 0000 1543 1202 0140

Беларускія рублі. Транзітны рахунак ВY64 АКВВ 3819 3821 0300 2200 0000 на нумар рахунку ВY41 АКВВ 3134 0000 1548 7202 0140

Еўра. Транзітны рахунак ВY10 АКВВ 3819 3821 0001 8200 0000 на нумар рахунку ВY47 АКВВ 3134 0000 1550 6202 0140.

Расійскія рублі. Транзітны рахунак ВY10 АКВВ 3819 3821 0001 8200 0000 на нумар рахунку ВY36 АКВВ 3134 0000 1545 5202 0140.

Дадатковую інфармацыю дасць бацька дзяўчынкі  Аляксандр па нумары тэлефона 8-029-715-00-16. Таксама можна папоўніць рахунак МТС.

Дапамажыце сям’і Піцерскіх не сысці з цяжкай дыстанцыі барацьбы за права іх дзіцяці на жыццё.

Алена БРУЦКАЯ.

←В Полоцке прапорщик покончил жизнь самоубийством

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика