Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір КРАЎЦОЎ адказаў на пытанні прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі падчас чарговай традыцыйнай выязной прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў актавай зале Ашмянскага райвыканкама.
Прэс-канферэнцыя са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым прайшла на базе Ашмянскага раёна
21.06.2018
—
Новости Общества
Спачатку журналісты наведалі гісторыка-культурныя аб’екты, установы культуры і медыцынскага абслугоўвання ў аграгарадку Гальшаны. У раённым цэнтры прадстаўнікі масс-медыя азнаёміліся з новымі аб’ектамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, мелі магчымасць на свае вочы пабачыць спартыўны клуб “Сталёвыгорад” і будаўнічую пляцоўку сэрвіснай зоны пункта пропуска “Каменны лог”.
Напрыканцы мерапрыемства былі агучаны вынікі абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый газет, тэле- і радыёпраграм, журналістаў СМІ па выніках 2017 года. Пераможцы атрымалі ўзнагароды.
(Падрабязна аб прэс-канферэнцыі чытайце ў чарговым нумары газеты “Светлы шлях”.)
Ала СТРАШЫНСКАЯ.
Фота аўтара.