Дзмітрый Пугач, напрыклад, кормаўборачным камбайнам
“КГ-6” “Палессе” на той час падабраў каля дзвюх з палавінай тысяч тон правяленай травяной масы. Механізатар паведаміў, што пры спрыяльных умовах надвор’я і бесперабойнай адвозцы ён за дзень падбірае да 300 тон правяленай травы, удвая перавыконваючы даведзенае заданне. Пры гэтым адзначыў, што занятым на нарыхтоўцы кармоў механізатарам прама ў поле дастаўляюцца гарачыя абеды, за якія яны аплачваюць толькі 30 працэнтаў кошту, што дазваляе эканоміць дарагі час.
Пасля завяршэння нарыхтоўкі кармоў з траў першага ўкосу Дзмітрый перасядзе на збожжаўборачны камбайн “КЗС-1218” і пераключыцца на ўборку збажыны. А потым на замацаваным за ім трактары “МТЗ-1221” зоймецца ворывам глебы пад сяўбу азімага рапсу і азімых збожжавых культур.
Усяго на паўтары сотні тон адставаў ад перадавіка на падборы правяленай травяной масы другі механізатар гаспадаркі – Мікалай Мікуліч, які шосты год займаецца гэтай справай на кормаўборачным камбайне “КВК-800”. Дзякуючы набытаму за гады работы вопыту, старанню і працавітасці Мікалай пастаянна дабіваецца высокіх паказчыкаў. Вось і сёлета за дзень падбірае да 400 тон правяленай масы пры даведзеным заданні 300 тон.
А на касьбе сеяных шматгадовых траў асаблівым стараннем вызначыўся механізатар Сяргей Зарэмба, які на трактары “МТЗ-1221” з касілкай “КДН-3,1” да таго часу скасіў 367 гектараў траў. Сяргей Яўгенавіч працуе ў гаспадарцы каля трыццаці гадоў і не раз уваходзіў у лік прызёраў і пераможцаў раённага спаборніцтва сярод механізатараў і на нарыхтоўцы кармоў, і на падрыхтоўцы глебы.
На дзень наведвання ААТ “Зембінскі” там з траў першага ўкосу было нарыхтавана 75 тон сена і закладзена ў траншэі 4900 тон сянажнай масы. Дарэчы, 122 тоны сенажу было нарыхтавана па прагрэсіўнай тэхналогіі – спрасавана ў рулоны і ўпакавана ў стрэйч-плёнку. Аднак і па тэмпах уборкі траў, і па колькасці нарыхтаванага корму гаспадарка адставала ад іншых сельгаспрадпрыемстваў раёна. У пачатку мінулага тыдня з агульнай плошчы 1385 гектараў шматгадовых траў было скошана толькі каля 80 працэнтаў, хаця многія гаспадаркі на той час ужо завяршылі касьбу траў першым укосам. А на ўмоўную галаву жывёлы было нарыхтавана па 5,53 цэнтнера кармавых адзінак травяных кармоў, калі сярэднераённы паказчык складаў 6,51 цэнтнера кармавых адзінак.
Кіраўнік аддзялення “Зембін” Юрый Гаеўскі, які на грамадскіх пачатках з’яўляецца старшынёй прафсаюзнага камітэта сельгас-прадпрыемства, патлумачыў адставанне з уборкай траў першага ўкосу перабоямі з пастаўкай паліва па прычыне адсутнасці фінансавых сродкаў. Згадзіўся з меркаваннем, што травы перарастаюць і трацяць свае пажыўныя якасці, а гэта адмоўна паўплывае на якасць нарыхтоўваемых кармоў. І ў той жа час запэўніў, што недабор кармоў у гаспадарцы збіраюцца кампенсаваць за кошт уборкі натуральных траў у пойме ракі Гайна, а таксама выкарыстання на гэтыя мэты часткі аднагадовых сумесей, пасеяных на плошчы каля 500 гектараў.
Старшыня Барысаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Зінаіда БАСАРЭЎСКАЯ
ўручае Падзячнае пісьмо і грашовы сертыфікат механізатару ААТ “Зембінскі” Мікалаю МІКУЛІЧУ
Неаднаразовы пераможца і прызёр раённага спаборніцтва сярод механізатараў Сяргей ЗАРЭМБА
Трактарыст-машыніст Дзмітрый ПУГАЧ у ліку лепшых на падборы правяленай масы
Победители соревнования на заготовке кормов
За достижение высоких результатов в труде в период заготовки кормов, на основании оперативной отчетности по состоянию на 08.06.2018 года и ходатайств первичных профсоюзных организаций президиум Борисовского районного комитета профсоюза работников АПК постановляет наградить Благодарственными письмами управления сельского хозяйства и продовольствия Борисовского райисполкома и Борисовского районного комитета профсоюза работников АПК и денежными сертификатами стоимостью 40 (сорок) рублей каждый за счет средств районного комитета профсоюза трактористов-машинистов:
ОАО «Зембинский»:
Пугача Дмитрия Анатольевича, который кормоуборочным комбайном «КГ-6» «Полесье» заготовил 2 414 тонн провяленной массы;
Микулича Николая Аркадьевича, который кормоуборочным комбайном «КВК-800» заготовил 2 293 тонны провяленной массы;
Зарембо Сергея Евгеньевича, который трактором «МТЗ 1221» с косилкой «КДН-3,1» скосил 367 га трав первого укоса.
ОАО «Лошницкий край»:
Соколовского Сергея Владимировича, который кормоуборочным комбайном «КВК-8060» заготовил 2 342 тонны провяленной массы.
СУП «Зачистье Агро»:
Макрицкого Петра Васильевича, который трактором «МТЗ-82» с прицепом «ПИМ-20» перевез 668 тонн сенажной массы.
ОАО «Мирополье»:
Апаревича Геннадия Михайловича, который трактором «МТЗ-82» с граблями «ГРЛ – 8,5» сгреб 392 га сенажной массы и сена.
ОАО «БорисовСоюзАгро»:
Мильвита Николая Васильевича, который трактором «МТЗ-1221» с агрегатом «КДЛ – 2,71» скосил 304 га трав первого укоса.