Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 13 г. Смаргоні» віншуюць медработнікаў
Дзень мэдыка – гэта не проста нагода сказаць дзякуй прафесіяналам у белых халатах. У першую чаргу гэта выраз павагі і прызнання заслуг тых, хто штодня ратуе жыцце, абараняе ад хвароб, дапамагае вярнуць радасць жыцця і ўпэўненасць у сабе і ўласных сілах.
У рамках Дня медыцынскага работніка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 13 г. Смаргоні» прайшла забава для дзяцей «Добры дзень, Айбаліт!».
У госці да дзяцей прыходзіў адзін з любімых казачных герояў – Доктар Айбаліт. Які, весяліўся і паднімаў усім настрой. Дзеці ў сваю чаргу, паўтарылі асноўныя складнікі здароўя: заняткі фізкультурай, захаванне культурна-гігіенічныя навыкі, ўжыванне ў ежу карысных прадуктаў, гартаванне.
Старэйшыя групы здзейснілі займальную экскурсію ў медыцынскі кабінет, але не лячыцца, а даведацца знутры аб працы медыцынскай сястры.
Анастасія Андрэеўна з задавальненнем распавядала аб сваёй працы, аб тым, што ў кожнага дзіцяці ёсць свая медыцынская карта, аб тым, як і навошта складаецца меню. Дзеці пабывалі ў працэдурным кабінеце, разгледзелі "вялікія" шалі і "велізарны" ростомер.
Выхаванцы малодшай групы павіншавалі нашу любімую медсястру з прафесійным святам і падарылі ёй невялікія падарункі, зробленыя сваімі рукамі.
У агульным - уражанняў дзеці атрымалі масу!
А добры настрой дапамагае нашаму здароўю, бо ўсмешка – гэта абарона ад хвароб.
Т. М.ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.