Крымінал-дайджэст
Будзе новая падлога
У Сякерычах мясцовы жыхар разам з таварышам з Лучыц праніклі ў дом па вуліцы Школьнай і выкралі палавыя дошкі коштам 50 рублёў і кабель коштам 10 рублёў.
Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.
На шпількі
Жанчына з Пцічы ў стане алкагольнага ап’янення двойчы выкрала 200 рублёў у сабутэльніка Р. Грошы растрачвала разам з дачкой.
Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 236 Крымінальнага Кодэкса.
… Бо свой будую
Невядомы пранік у гаражы па вуліцы Школьнай у Колках, адкуль выкраў аўтазапчасткі на суму 3350 рублёў.
Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.
У краме танней
Лучычанін у час забароны незаконна здабываў сеткай рыбу на возеры ў пойме Пцічы. Маёмасная шкода склала 514 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
Н. ЧАРНЯЎСКАЯ,
па матэрыялах РАСК.