Запрашае “Берагіня”
18.06.2018
—
Новости Общества
З 20 па 24 чэрвеня ў гарадскім пасёлку Акцябрскім пройдзе Х Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”.
У заключных канцэртах фестывалю прымуць удзел амаль 50 фальклорных калектываў Беларусі і замежжа. Адным з пастаянных удзельнікаў і дыпламантаў фестывалю з’яўляецца фальклорны калектыў з Капаткевічаў “Лявоніха” пад кіраўніцтвам Ядзвігі Суботка. І на гэты раз яны прадставяць на фестывалі сваю творчасць. Чакаем ад іх новых перамог.
Падрабязна з праграмай фестывалю можна азнаёміцца на нашым сайце www.petrikov.by і ў сацыяльных сетках.
Алена БРУЦКАЯ.