В Докшицах открылcя «Верёвочный городок»

Источник материала:  

В Докшицах открылcя «Верёвочный городок»
Шыкоўны падарунак атрымалі жыхары раёна падчас свята дзяцінства, якое прайшло ў мінулую нядзелю на беразе гарадскога возера. Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня райвыканкама Алег Пінчук, старшыня райсавета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і дырэктар РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Дзмітрый Каляга перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку, адкрыўшы парк адпачынку “Заазёрны” і трэніровачны комплекс “Вяровачны гарадок”.

Кіраўнік раёна павіншаваў бацькоў і дзяцей са святам і адзначыў, што на абуладкаванне сучаснага спартыўнага комплексу былі затрачаны сродкі, у тым ліку заробленыя і на раённых суботніках. А таму ў новым аб’екце для дзяцей і дарослых ёсць унёсак кожнага жыхара Докшыччыны.

І практычна адразу каля вяровачнага гарадка ўтварылася чарга з ахвотных паспрабаваць свае сілы на паветраным маршруце. Інструктары ледзь паспявалі “апранаць” малечу ў страховачныя абвязкі і нагадваць пра тэхніку бяспекі, а дзеці з захапленнем пазіралі на падвесы вяровачнай трасы.
Дарэчы, паспрабаваць свае сілы на маршрутах рознай ступені складанасці можна будзе не толькі падчас святаў. Комплекс будзе працаваць кожныя суботу і нядзелю з 11 да 20 гадзін. Кошт для дарослых ад чатырох да васьмі рублёў, для дзяцей да 12 гадоў – ад двух да чатырох рублёў (у залежнасці ад маршруту).
Трэба сказаць, што адкрыццём новага аб’екта дзіцячае свята не абмежавалася. Для малечы работнікі ўстаноў культуры і адукацыі падрыхтавалі канцэртную і гульнявую праграмы. Прайсціся па казачных лабірынтах запрашаў Цэнтр дзяцей і моладзі. У царстве Нептуна дзятву забаўлялі бібліятэкары.
В Докшицах открылcя «Верёвочный городок»

В Докшицах открылcя «Верёвочный городок»

В Докшицах открылcя «Верёвочный городок»
Працавалі гульнявыя комплексы, пракат дзіцячых аўтамабіляў, як заўжды не было адбою ад ахвотных забрацца ў службовы аўтамабіль МНС. Дэгустацыю салодкай прадукцыі правялі прадстаўнікі фабрыкі салодкасцяў “Чырвоны харчавік”.
Вельмі парадавала дзяцей і бацькоў пляцоўка райкама ГА “БРСМ”, дзе дзяўчаты-актывісткі бясплатна наносілі ўсім ахвотным малюнкі аквагрымам, тым больш, што практычна побач гэту паслугу “аказвалі” за пяць (!) рублёў.
І калі малеча гойсала паміж атракцыёнамі і прадаўцамі салодкай ваты, папкорну, кіслародных кактэйляў і паветраных шароў, то падлеткі сканцэнтраваліся за летнім кафэ, дзе пад сучасныя танцавальныя рытмы праходзіла дыскатэка з фарбамі Холі. Дарослыя спачатку толькі паціскалі плячыма, бачачы сваіх чадаў выпацканых з галавы да ног, а потым, калі дзеці запэўнівалі тат і мам, што фарба добра адмываецца, многія нават далучыліся да сучаснай забавы. Свята дзяцінства ўдалося!
Як паведамілі ў РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, на абслугоўванні якога знаходзіцца новы аб’ект — парк адпачынку “Заазёрны”, — яго плошча складае амаль два гектары. Па ўсім перыметры размешчаны скульптуры казачных герояў, масткі, альтанкі і лавачкі для зручнасці гараджан. У межах парку знаходзіцца і “Вяровачны гарадок”, на абуладкаванне якога было затрачана каля 50 тысяч рублёў. Распрацоўкай праекта трэніровачнага комплексу і яго мантажом займалася спецыялізаваная кампанія нашага земляка Віталя Модаля.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.

←16 июня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика