Палескі сельсавет — прызёр абласнога конкурсу

Источник материала:  

Аграгарадок Палессе зачароўвае і бярэ ў палон сваім спакоем, чысцінёй вуліц, пястратымі кветнікамі і прыгожымі маляўнічымі падворкамі.
Палескі сельсавет — прызёр абласнога конкурсу
У гэтым годзе тут стане яшчэ прывабней і ўтульней. Справа ў тым, што Палескі сельскі Савет па выніках працы ў 2017-м заняў другое месца ў штогадовым абласным конкурсе сярод гарадскіх, пасялковых сельсаветаў дэпутатаў і выйграў грашовую прэмію ў памеры 30 тысяч 625 рублёў. Старшыня мясцовага органа ўлады Таццяна Крупенькіна паведаміла, што частка з іх ужо выкарыстана на добраўпарадкаванне населенага пункта – устаноўлена жалезабетонная агароджа на балсуноўскіх могілках, з’явіліся новыя архітэктурныя формы, тое-сёе набыта з бытавой тэхнікі з мэтай умацавання матэрыяльнай базы Савета. А хутка будзе ўсталявана сучасная дзіцячая гульнёвая пляцоўка. Такая фінансавая падмогай дарэчы аграгарадку і яе жыхарам, і служыць карыснай падтрымкай для стварэння належных умоў пражывання насельніцтва.

←18 по 22 июня в населенных пунктах Столинского района пройдут плановые отключения электроэнергии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика