Рамонт ідзе па дарогах

Источник материала:  

Рамонт ідзе па дарогах

У бягучым годзе на капітальны рамонт дарог Глускім УКП “Жылкамгас” прадугледжана выдзеліць 83,33 тыс. рублёў са сродкаў раённага бюджэту, расказаў рэдакцыі галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Лугін. З гэтых грошай 3,616 тыс. рублёў пайшло на аплату крэдыторскай запазычанасці за будаўніцтва пешаходнай дарожкі ўздоўж дома № 98 па вуліцы Кірава. На капітальны рамонт дарогі па вуліцы Луначарскага на ўчастку ад “Еўраопта” да рынка (першы пускавы комплекс) запланавана было выдзеліць 24,893 тыс. рублёў, па стане на 5 чэрвеня работы там выкананы на 24,715 тыс. рублёў, прафінансавана 21 тысяча рублёў. Найбольшых выдаткаў патрабуе рамонт дарогі па вуліцы Савецкай, з мясцовага бюджэту на гэты аб’ект прадугледжана фінансаванне ў памеры 54,821 тыс. рублёў, на 5 чэрвеня было выканана работ на 8,116 тыс. рублёў, столькі ж і прафінансавана.

Акрамя гэтага, у маі былі завершаны работы па ўладкаванні дарожкі па вуліцы Максіма Горкага, якія былі распачаты ў мінулым годзе. Зараз вядуцца работы па капітальным рамонце тратуара па вуліцы Жыжкевіча, на ўчастку ад перасячэння з Пушкінскай да магазіна “Начны”. Плануецца, што гэта дарожка будзе выкладзена дробнаштучнай пліткай, якую вырабляе “Жылкамгас”.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ,

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

←Приняли участие в акции «Профсоюзы — детям»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика