Час, наперад!

Источник материала:  

У Мінску пад слоганам “Час, наперад!” днямі прайшоў чарговы з’езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Час, наперад!

У канцэртнай зале “Мінск” сабраліся школьнікі, студэнты, маладыя супрацоўнікі прадпрыемстваў, вайскоўцы і кіраўнікі грамадскіх арганізацый. Лейтматыў сустрэчы – падвядзенне вынікаў работы за папярэднія тры гады, абмеркаванне планаў.

Удзельнікі агучылі праблемныя пытанні грамадскага аб’яднання, шляхі іх вырашэння, творчыя напрамкі БРСМ, новыя праекты.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава пацвердзіла, што маладзёжнаму руху на дзяржаўным узроўні надаецца значная ўвага:

– На пятым Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка дакладна вызначыў, што моладзь – гэта стратэгічны рэсурс развіцця краіны. Гэта прынцыповая дзяржаўная палітыка.

Сотні тысяч юнакоў і дзяўчат звязалі сваё жыццё з самай масавай арганізацыяй – Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, прынялі ўсвядомленае рашэнне ўзяць на сябе адказнасць за будучыню краіны. Гэтая задача пад сілу толькі сапраўдным лідарам, людзям з моцным унутраным перакананнем, адданым сваёй краіне.

У рабоце з’езда прыняла ўдзел і першы сакратар Петрыкаўскага райкама БРСМ Дар’я Туравец, якая падзялілася ўражаннямі з журналістам нашай газеты.

–  Такія сустрэчы дазваляюць пазнаёміцца з калегамі, – расказала лідар раённай арганізацыі, – штосьці запазычыць, абмеркаваць крэатыўныя ідэі, складаныя моманты. Моладзь – гэта будучыня краіны, таму ёй трэба надаваць шмат увагі, накіроўваць, дапамагаць. У раёне БРСМ будзе працягваць актыўна працаваць з новым творчым накірункам. Запрашаем да нас!

Т. СЯРГЕЕВА.

Фота з “ВКонтакте”.

ЗВАРОТ

дэлегатаў 43-га з’езду грамадскага аб’яднання

“Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” да моладзі Беларусі

Шаноўныя маладыя суайчыннікі!

Нам пашанцавала нарадзіцца і жыць у найцікавейшы час – калі ў зменлівым супярэчным свеце з’явілася, трывала стала на ногі і ўмацавала свае пазіцыі новая незалежная дзяржава – Рэспубліка Беларусь. Мы фактычна яе равеснікі, мы раслі і развіваліся разам з ёй і менавіта ад нас сёння запежыць, якой наша любімая Радзіма будзе заўтра, у якой краіне будуць жыць нашы дзеці, ці застанецца Беларусь гасціннай і адкрытай для сяброўства, гарантам міру і добрасуседства!

Зусім хутка адбудуцца буйныя міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы — Другія Еўрапейскія гульні і Чэмпіянат свету па хакеі. Гэта выдатная нагода паказаць нашым гасцям, у якой прыгожай і сучаснай краіне мы жывем. А Год малой радзімы – яшчэ адна магчымасць зрабіць нешта карыснае і патрэбнае для горада, пасёлка ці вёскі, дзе пашчасціла з’явіцца на свет.

Нам вырашаць, ці будзе Беларусь у далейшым краінай грамадскай згоды і суладдзя, ці будзе ў ёй спакой і парадак. Гэта запежыць найперш ад грамадзянскай пазіцыі маладых і бліжэйшыя важныя выбарчыя кампаніі – найлепшы спосаб гэтую пазіцыю выказаць.

Мы ўсе розныя. У нас разнастайныя захапленні, густы, погляды на жыццё. Але ў нас ёсць адно вельмі важнае агульнае – наша родная краіна!

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, які аб’ядноўвае сотні тысяч юнакоў і дзяўчат, гатовы падтрымаць усе крэатыўныя ідэі, дапамагчы рэалізаваць вашы таленты і здольнасці, каб натхненне прынесла плён, а праца – задавальненне і радасць!

Згуртуемся дзеля росквіту і дабрабыту нашай роднай зямлі. Мы – маладыя, і ў нас усё атрымаецца!

Толькі разам і толькі наперад!

←ОАО «Юбилейный-Агро» — в числе лидеров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика