Сяброўства ў веры і спорце

Источник материала:  

Напярэдадні летніх канікулаў навучэнцаў Бабуніцкай школы  наведалі  трэнер па  каратэ Алена Крукоўская з Мазыра і яе выхаванцы. Ініцыятарам сустрэчы стаў настаяцель бабуніцкай царквы Святой Жыватворнай Троіцы іерэй Сергій Капітан.

Сустрэча пачалася з наведвання   царквы, дзе айцец Сергій адслужыў набажэнства і падзяліўся сваімі думкамі пра фізічнае і духоўнае здароўе.

Сяброўства  ў веры і спорце

Дырэктар школы Уладзімір Герасіменка адзначыў, што менавіта здаровы лад жыцця дапамагае нам паспяхова рэалізоўваць свае планы, спраўляцца з цяжкасцямі.

З цікавасцю навучэнцы слухалі  пра якасці, якімі павінен валодаць кожны спартсмен-каратыст, каб не рабіць шкоды іншым. Трэнер таксама пазнаёміла з некаторымі стылямі каратэ, расказала пра неабходнасць пастаянных трэніровак,  прыгажосць гэтага віду спорту.  Юныя каратысты ў паказальным выступленні прадэманстравалі тэхніку адзінаборства.

А на дзень Святой Троіцы, прастольнае свята аграгарадка Бабунічы, у храме Святой Жыватворнай Троіцы адбылася літургія. Упрыгожаннем свята стаў хор з Мазыра пад кіраўніцтвам Ірыны Засінец. Сергій Капітан павіншаваў прыхаджанаў царквы, жыхароў аграгарадка і іншых населеных пунктаў раёна, з Днём Пяцідзясятніцы, пажадаў цялеснага і духоўнага здароўя. Пад святочны спеў званоў вакол храма прайшоў крыжовы ход. Затым ужо на вуліцы адбыўся святочны канцэрт для жыхароў і гасцей свята.

Па матэрыялах Тураўскай епархіі.

←Госэнергонадзор предупреждает!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика