У Шумілінскім раёне працуе 70 народных засядацеляў

Источник материала:  

У  Шумілінскім раёне працуе 70 народных засядацеляў

У  Шумілінскім раёне працуе 70 народных засядацеляў

Гэтыя людзі нараўне з суддзёй будуць ставіць свой подпіс пад прыгаворам

Інстытут народных засядацеляў існуе ў нашай краіне больш за паўстагоддзя і даказаў сваю эфектыўнасць у забеспячэнні правоў і інтарэсаў як абвінавачваемых, так і пацярпелых. Больш за тое, удзельнічаючы ў здзяйсненні правасуддзя, грамадзяне рэалізуюць сваё канстытуцыйнае права на ўдзел ва ўпраўленні дзяржавай.

“Вяршыць правасуддзе заўжды складана, нават у выпадку, калі гэта твая прафесія, – заўважыла старшыня суда Шумілінскага раёна Алена Сініцкая, звяртаючыся да будучых народных засядацеляў. – За кожнай судовай справай – чалавечы лёс, і, не прапусціўшы сітуацыю праз сваю душу і сэрца, вынесці справядлівае рашэнне немагчыма”. Суддзя абазначыла тую вялікую адказнасць, што ляжыць на народных засядацелях, выказала спадзяванне на іх справядлівыя рашэнні.

У  Шумілінскім раёне працуе 70 народных засядацеляў

Прысягу народнага засядацеля прымае Наталля Дзмітрэнка

Народныя засядацелі – не прафесійныя юрысты, яны ацэньваюць сітуацыю інтуітыўна, зыходзячы са свайго жыццёвага вопыту, што ў сваю чаргу дазваляе ўраўнаважыць чыста прававы погляд на праблему з боку прафесійнага служыцеля закона. “Інстытут народных засядацеляў выконвае важную сацыяльную місію – сувязь суда і грамадства, – лічыць старшыня суда. – Народны засядацель мае права знаёміцца з матэрыяламі справы, задаваць пытанні ўдзельнікам працэсу, а ў выпадку нязгоды з прымаемым рашэннем  выказваць сваё асабістае меркаванне, якое будзе далучана да справы. І такія выпадкі ў практыцы судоў мелі месца”. Такім чынам, інстытут народных засядацеляў дазваляе больш прафесійна разабрацца ў сітуацыі, дапамагае павялічыць давер грамадства да судоў.
На аднаго суддзю павінна прыходзіцца 35 народных засядацеляў. Рашэннем Віцебскага аблвыканкама ў Шумілінскім раёне зацверджаны 70 народных засядацеляў. Гэта прадстаўнікі самых розных прафесій, людзі з багатым жыццёвым вопытам, якія маюць аўтарытэт у грамадстве. Яны будуць удзельнічаць у разглядзе крымінальных спраў па асабліва цяжкіх злачынствах ці злачынствах, якія здзейснілі непаўналетнія. Старшыня суда адзначыла, што, на шчасце, спраў такіх у раёне з кожным годам становіцца ўсё менш. Да прыкладу, у мінулым годзе іх было чатыры, сёлета – пакуль ніводнай.
70 народных засядацеляў, сярод якіх, як вопытныя, так і навічкі, прынялі прысягу, пакляўшыся сумленна выконваць свае абавязкі, здзяйсняць правасуддзе, падпарадкоўваючыся толькі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, быць непрадузятымі і справядлівыми, як падказваюць ім абавязак і сумленне.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №44 ад 08.06.2018 г.

←Лукашенко выразил соболезнования в связи со смертью композитора Эдуарда Зарицкого

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика