Каб кармоў было ў дастатку

Источник материала:  

Сельгаспрадпрыемствы раёна ў асноўным завяршылі сяўбу яравых зерневых і кукурузы. І чаргу гэтых палявых работ зараз заняла корманарыхтоўка, якой актыўна займаюцца ўсе гаспадаркі.

Як адзначыла выканаўца абавязкаў галоўнага агранома ААТ “Навасёлкі” Маргарыта Кудравец, па стане на 4 чэрвеня тут нарыхтавана 238 тон сенажу. На касьбе заняты механізатар з ПМС Мікалай Ракіцкі, прасуе масу Васіль Ермалаеў. Днямі да корманарыхтоўшчыкаў далучыцца з касілкай і Павел Лазароў, а таксама выйдзе на сенажаці камбайн УЭС-280.

Калі гаварыць пра будучы кукурузны сілас, дык у гаспадарцы “каралевай палёў” засеяна 1120 гектараў, 920 з якіх будзе скошана менавіта на сілас. Сяўбой гэтай культуры займаліся Міхаіл Філіповіч і Павел Лазароў.

Каб кармоў было ў дастатку

Вось-вось пачнецца ўборка рапсу – ён ужо на апошняй ступені саспявання. Як адзначыла Маргарыта Кудравец, зараз праводзяцца апошнія падрыхтоўчыя работы збожжаўборачнага камбайна, які будзе задзейнічаны на ўборцы гэтай культуры.

Сёлета каб забяспечыць захаванасць вырашчанага ўраджаю і якаснае правядзенне ўборкі, на жніве будуць задзейнічаны толькі вопытныя механізатары.

Гэтаму ёсць сваё тлумачэнне. Зацягнутая вясна негатыўна адбілася на пасевах рапсу. З 280 гектараў яго ад пераўвільготненасці загінула 52. І добра, што пасевы былі застрахаваны ад такіх надзвычайных сітуацый – шкода, нанесеная надвор’ем, часткова пакрыецца страхавымі выплатамі.

Снежная зіма давала аграрыям спадзяванне, што азімыя добра перанясуць пад снежным покрывам халады. Так яно і было. Сапраўды, радавалі вока азімыя, якія выйшлі з-пад снегу шчыльнымі зялёнымі ўсходамі. Аднак жа надвор’е зноў-такі наклала негатыўны адбітак – сухі і спякотны канец вясны  сапсаваў пасевы. Частка азімых на больш высокіх месцах выгарэла.

Што датычыць арганізацыі працы механізатараў, дык яны забяспечаны аднаразовым гарачым харчаваннем, якое складаецца з першых і другіх страў, гарбаты. Працуюць душавыя пакоі.

Дзмітрый АЛЯКСАНДРАЎ.

Фота аўтара.

←Завтра в Пинске откроется строительный гипермаркет «Билд». Среди первых покупателей разыграют призы!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика