1 чэрвеня – Дзень абароны дзяцей. Віншаванне мясцовай улады

Источник материала:  
Дарагія землякі! Віншуем вас з самым светлым і добрым святам лета - Днём абароны дзяцей!
1 чэрвеня – Дзень абароны дзяцей. Віншаванне мясцовай улады

Дзеці - самае каштоўнае, што ў нас ёсць. Мы аддаём ім усю нашу любоў і ўвагу, імкнёмся зрабіць усё, каб яны выраслі шчаслівымі, разумнымі, здаровымі і годнымі людзьмі. Менавіта ў іх руках будучыня нашага раёна і ўсёй Радзімы.

Мы ганарымся поспехамі і дасягненнямі нашых дзяцей. Падтрымка сям’і, стварэнне ўсіх умоў для развіцця і самарэалізацыі кожнага дзіцяці з’яўляюцца прыярытэтнымі задачамі ў краіне. Галоўная мэта ўсіх пераўтварэнняў і пераменаў, якія сёння адбываюцца ў Беларусі, - гэта павышэнне якасці жыцця.

Асаблівыя словы ўдзячнасці ў гэты святочны дзень выказваем шматдзетным бацькам і тым, хто дорыць цяпло сваёй душы прыёмным дзецям. Гэта вялікая праца і вялікая адказнасць, і ў той жа час самае вялікае шчасце - бачыць светлыя твары дзяцей, радасць іх першых перамог і адкрыццяў.

Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць любоў, цяпло і паразуменне. Беражыце дзяцей. Жадаем здароўя і шчасця.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.

←На борисовском полигоне бытовых отходов второй раз за сутки произошел пожар,

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика