Дни работы с населением финишировали в Ловжанском сельсовете

Источник материала:  

Дни работы с населением финишировали в Ловжанском сельсовете
Майскі аб’езд

Дні работы з насельніцтвам, якія ў маі праходзілі на тэрыторыі Лаўжанскага сельсавета і ўключалі падворныя абходы, вясковыя сходы, прыёмы  грамадзян і розныя формы  прафілактычнай работы, фінішавалі на гэтым тыдні аб’ездам сацыяльных і вытворчых аб’ектаў.

У гэту работу, узначаленую кіраўніцтвам раёна, былі ўключаны прадстаўнікі розных службаў райвыканкама, органаў самакіравання, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, задача якіх – забяспечваць жыццядзейнасць рэгіёна.
Трэба заўважыць, што, сцішыўшыся на некаторы час, гэта форма работы аднавілася з новай сілай. На чым і акцэнтавала ўвагу Ірына Новікава, старшыня раённага Савета дэпутатаў, папярэдзіўшы, што сёння ёсць неабходнасць такім прадстаўнічым складам наведваць не толькі, напрыклад, школу ці жывёлагадоўчы аб’ект, але і, скажам, падвал шматкватэрнага дома, грамадзянскія могілкі, палігон камунальных адыходаў, лазню і іншыя аб’екты.
Пытанняў, як аказалася, шмат нават у Лаўжанскім сельсавеце – адным з лепшых у раёне. У ходзе работы акцэнт быў зроблены на добраўпарадкаванні тэрыторый, забеспячэнні неабходных паслуг для насельніцтва, паўнацэнным функцыянаванні аб’ектаў сацыяльнай сферы, выкананні прадпрыемствамі прагнозных паказчыкаў і іншых момантах.
Бадай, і райцэнтр не заўжды можа канкурыраваць з аграгарадком Мікіціха, калі гаворка ідзе пра гандлёвае абслугоўванне. Цэлая лінія гандлёвых аб’ектаў у цэнтры населенага пункта здольная забяспечыць усім неабходным не толькі жыхароў Мікіціхі, але і ўсіх тых, хто збочыць сюды з трасы Р-20. Тым больш, што з нядаўняга часу тут працуе і прыватнае міні-кафэ “У Алены”, дзе можна і паабедаць, і нават заказаць банкет. Прыватнае гандлёвае прадпрыемства “Карына-гандаль” (дырэктар Аляксандр Мацуганаў) пашырыла продаж прамтавараў, узяўшы ў арэнду былы магазін райспажыўтаварыства. Сакрэтамі бойкага гандлю падзяліўся намеснік дырэктара Сяргей Лазукоў, заўважыўшы, што ніякіх праблем з плацежаздольнасцю ў людзей не ўзнікае, калі магазін забяспечвае неабходны асартымент тавараў. Пацвярджэнне гэтаму – тавараабарот, які не бывае тут ніжэй за 500 рублёў за дзень. Кіраўнік раёна Аляксандр Снараў “падкінуў” прадпрымальнікам некалькі ідэй па добраўпарадкаванні тэрыторый аб’ектаў. Дырэктару ААТ “Лаўжанскае” А. А. Шалюце таксама прапанавалі прывесці ў прыстойны выгляд фасад сталовай, якая знаходзіцца побач, і тэрыторыю вакол.
А вось тэрыторыі мясцовых устаноў адукацыі прыводзіліся ў прыклад як узорныя не толькі ў аграгарадку, але і на ўзроўні раёна. Праўда, у дзіцячым садку ніяк не можа вырашыцца пытанне з устаноўкай ценявога навесу, каб дзецям і ў дождж, і ў яркае сонца было дзе схавацца падчас прагулкі. А. І. Снараў паабяцаў дапамагчы ў гэтым. Заўжды ў ідэальным стане ўдаецца падтрымліваць сваю вялікую тэрыторыю Мікіціхінскай СШ. Тут і расаду вырасцілі, і бульбу пасеялі, і газон “навялі”, і любыя пытанні вырашаюцца хутка і спраўна.
Такая спраўнасць ставіць пад сумненне любыя адгаворкі тых, хто не паспеў, не меў магчымасці, не змог справіцца з абставінамі і так і не навёў парадак. Прэтэнзіі такога кшталту гучалі ад кіраўніка раёна ў адрас жыллёва-камунальнай гаспадарк. Ён застаўся незадаволены агульным выглядам аграгарадка, станам тэрыторыі кацельні і многім іншым, што ляжыць у плоскасці інтарэсаў і абавязкаў гэтай службы. Як вострае абазначыла пытанне з хлявамі па вуліцы Ласкунова, якія знаходзяцца ў недапушчальным стане, Ірына Новікава.
У той жа час намеснік старшыні райвыканкама Алег Быкаў заявіў, што падраздзяленне “Лаўжанскае” УП ЖКГ, якое ўзначальвае Святлана Блізнец, напрыклад, лепш за іншых працуе з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі. Гэта інфармацыя прагучала ўжо на міні-палігоне ЦБА. Такіх, дарэчы, на тэрыторыі сельсавета тры. Тут выконваюцца патрабаванні да ўтрымання такіх аб’ектаў, што важна не толькі з пункту гледжання эстэтыкі, але і захавання экалогіі. Святлана Блізнец расказала, якая работа вядзецца па збору адыходаў у насельніцтва, што ўстанаўліваюцца кантэйнеры ў такіх невялікіх вёсках, як Бываліна, Будобаль, Слабада і іншых. Таксама была адзначана работа падраздзялення па ўтрыманні грамадзянскіх могілак.
Абсталяваць стаянку на ўездзе на машынны двор, добраўпарадкаваць пад’езд, пафарбаваць агароджу – гэтыя і іншыя патрабаванні прагучалі ад А. І. Снарава ў адрас кіраўніцтва мясцовага сельгаспрадпрыемства.
У гэты дзень былі наведаны і некаторыя іншыя аб’екты, якія функцыянуюць у Лаўжанскім сельсавеце. Вынікі работы былі падведзены ў адміністрацыйным будынку гаспадаркі.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №42 ад 01.06.2018 г.

←Утреннее сафари в Березе: в 9 утра по центру города бегала лосиха (+ФОТО, ВИДЕО)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика