АПРАБАВАЛІ ТЭХНІКУ НА ПАДКОШВАННІ ПАШЫ

Источник материала:  

Як паведаміў кіраўнік падсобнай сельскай гаспадаркі Уладзімір Пулькач, для гэтага маецца 20 гектараў шматгадовых траў першага ўкосу на сена, а на сянаж – 490 гектараў шматгадовых траў і 125 гектараў пасеяных вясной аднагадовых. Летась з такой жа плошчы аднагадовых траў заклалі 1100 тон сенажу і сёлета разлічваюць закласці прыкладна такі ж самы аб’ём гэтага віду корму. На сілас было своечасова пасеяна 150 гектараў кукурузы, якая цяпер нядрэнна расце і набірае моцы.
Паводле слоў Уладзіміра Пулькача, да адказнага перыяду нарыхтоўкі кармоў у гаспадарцы падрыхтаваліся загадзя і належным чынам. Выслабаненыя сянажныя траншэі былі своечасова ачышчаны ад рэшткаў мінулагодніх кармоў, прадэзінфіцыраваны, пабелены і падрыхтаваны для закладкі сянажнай масы. Адна запоўненая кукурузным сіласам траншэя на 1200 тон застанецца ў якасці пераходнага фонду. З другой траншэі рэшткі сенажу цяпер выкарыстоўваюцца на корм жывёле, але да канца мая яна таксама будзе ачышчана і падрыхтавана для закладкі ўжо сіласнай масы новага ўраджаю.
– Увогуле сянажна-сіласных траншэй дастаткова для закладкі ўсяго запланаванага аб’ёму сенажу і сіласу, тым не менш мы збіраемся пабудаваць ячшэ пяць новых ёмістасцей, таму што існуючыя траншэі заглыблены ў зямлю і ў дажджлівае надвор’е ў іх трапляе вада, што не лепшым чынам адбіваецца на якасці закладваемых кармоў,– зазначыў Уладзімір Іванавіч.– Дзве траншэі ўзвышаюцца над зямлёй, таму ў іх і будзе закладвацца сянажная маса на першым этапе нарыхтоўкі кармоў. Мяркуецца, што на ферме “Восава” сянажная траншэя будзе ўзведзена ўжо ў бліжэйшы час, а на ферме “Шабынькі” чатыры сіласныя траншэі будуць гатовы да пачатку ўборкі кукурузы.
Як запэўніў суразмоўца, загадзя была падрыхтавана да работы і практычна ўся кормаўборачная тэхніка. Ва ўзятым летась у лізінг новым камбайне “КВК-800” патрабавалася зрабіць толькі змазку асобных вузлоў і дэталей, ды некаторыя рэгуліроўкі. На гэты комплекс, які даручаны аднаму з лепшых механізатараў Аляксандру Шышлу, кіраўніцтва падсобнай гаспадаркі ўскладае вялікія спадзяванні. Адрамантаваны граблі “ГВР” і “ГВК”. На касьбе траў будуць працаваць механізатары Васіль Балясны на трактары “МТЗ-3022” з касілкай “КР-9,01”, а таксама Генадзь Ключнік і Аляксандр Умецкі на трактарах “МТЗ-1221” з касілкамі “КДН-3,1”. На зграбанні валкоў будзе задзейнічаны Іван Матусевіч на трактары “МТЗ-82”, які пры неабходнасці будзе пераключацца на прасаванне сена, а таксама Віктар Дакуцька. З падборам валкоў правяленай масы павінен справіцца адзін “КВК-800”. Але на ўсякі выпадак, для падстрахоўкі, Леанід Волкаў падрыхтаваў і старэнькі комплекс “УЭС-2-250”, які пры неабходнасці таксама будзе ўключаны ў работу.
На перавозцы сянажнай масы плануецца задзейнічаць восем транспартных адзінак – чатыры вялікагрузныя аўтамашыны “МАЗ” галаўнога прадпрыемства – ААТ “Барысаўскі завод агрэгатаў”, а таксама чатыры свае трактары з прычэпамі. Сяргей Саскавец бу-дзе адвозіць сянажную масу на “МТЗ-82” з прычэпам “ПСТ-9”, Генадзь Куракевіч – на такім жа трактары з прычэпам “ПСТ-4”, Ігар Жызнеўскі – на “МТЗ-82” з прычэпам “2ПСТ-6” і Васіль Грыгаркевіч – на трактары “МТЗ-1221” з прычэпам “ПІМ-40”. Кругласутачную трамбоўку павінны забяспечваць Леанід Высоцкі і Уладзімір Чалей на пагрузчыках “Амкадор-352” і “Амкадор-342”. А механізатар Леанід Паўловіч на польскім прэс-падборшчыку з абмотчыкам ужо займаўся прасаваннем скошанай на пашы травы з
абмоткай рулонаў стрэйч-плёнкай. Такім прагрэсіўным спосабам ён зарулоніў 15 тон сянажнай масы, але выйшаў са строю камп’ютар, таму гэта работа часова спынілася. У гаспадарцы загадзя закупілі ўсе неабходныя расходныя матэрыялы і намецілі запрасаваць такім спосабам не менш чым 200 тон сенажу. А для закладкі сянажнай масы ў траншэі набыта неабходная колькасць біялагічнага кансерванту.
– Зацяжная вясна з пахаладаннямі запаволілі рост шматгадовых траў на нашых кармавых угоддзях, таму нарыхтоўку кармоў мы пачалі з апераджальнага падкошвання пашы,– адзначыў Уладзімір Пулькач.– Тым самым праверылі ў рабоце і абкаталі некаторыя віды кормаўборачнай тэхнікі. А масавая нарыхтоўка кармоў з закладкай сянажнай масы ў траншэі ў гаспадарцы пачалася напрыканцы мінулага тыдня, 25 мая. Спадзяёмся, што пры спрыяльным надвор’і нам удасца своечасова ўбраць шматгадовыя і аднагадовыя травы, а таксама кукурузу і нарыхтаваць запланаваны аб’ём якасных кармоў.

←В Бресте хотят переименовать улицу Халтурина. Новое название придумают горожане

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика