Валерия Константинова возглавляет первичку БРСМ

Источник материала:  

Валерия Константинова возглавляет первичку БРСМРазам  мы – сіла
Другі год пярвічную арганізацыю ГА БРСМ у раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі ўзначальвае фельчар-валеолаг Валерыя Канстанцінава. На сённяшні дзень пярвічка аб’яднала 16 маладых людзей, сярод якіх і галоўны санітарны ўрач раёна Сяргей Конышаў. Як адзначае Валерыя, лёгка займацца грамадскай работай, калі цябе падтрымліваюць і калі ты працуеш з калегамі-аднадумцамі.
“Уступіла ў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ў 14 год, калі вучылася ў Язвінскай школе, – успамінае дзяўчына. – Мяне пастаянна вабіла грамадская работа. Гэта новыя знаёмствы, сустрэчы. Са школьных гадоў запомніліся ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”, конкурсы на лепшую пяр-вічную арганізацыю і лепшага маладзёжнага лідара, валанцёрскі рух. Праўда, на той час сама нешта арганізоўваць саромелася”.
Па-сапраўднаму адчула, якім насычаным можа быць жыццё ў грамадскім аб’яднанні, падчас вучобы ў Віцебскім медыцынскім каледжы. “Мы, маладыя, самі павінны рабіць так, каб наша жыццё не было шэрым і сумным, – пераканана Валерыя. – Толькі разам  мы – сіла, якая здольная на многае. І добра, што ўсе намаганні маладых падтрым-лівае БРСМ”.
Пейнтбольныя спаборніцтвы, розныя флеш-мобы і, зразумела, Дзень моладзі у рамках “Славянскага базару”.  Вось няпоўны пералік тых мерапрыемстваў, у якіх брала ўдзел Валерыя.
Цяпер зразумела, што, уладкаваўшыся на першае месца работы, Валерыя проста не магла не займацца грамадскай дзейнасцю. І прапанову ўзначаліць пярвічную арганізацыю ГА БРСМ прыняла з радасцю і адказнасцю. “Калі не мы, маладыя, дык хто будзе нешта рабіць?”– задае рытарычнае пытанне Валерыя Канстанцінава. Сёння пярвічная арганізацыя РЦГЭ наладзіла цеснае супрацоўніцтва з пярвічнымі арганізацыямі цэнтральнай раённай бальніцы, Слабадской школы, СШ №1 і СШ №2. Традыцыйнымі сталі сумесныя акцыі, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця, антытытунёвыя і антыалкагольныя кампаніі.
Валерыя Канстанцінава разам з в.а. першага сакратара райкама БРСМ Вольгай Рыловай абрана дэлегатамі на 43-і сход грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, які  пройдзе ў Мінску.
Аляксндр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №41 ад 29.05.2018 г.

←В Могилеве начал работать сервис Яндекс.Такси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика