Выселіць. Без прадастаўлення жылля

Источник материала:  

Выселіць. Без прадастаўлення жылляБез прадастаўлення жылля

Якім бы складаным ні было жыццё, якія б часовыя цяжкасці ні даводзілася перажываць, камунальныя паслугі трэба аплачваць. Прычым, рабіць гэта лепш своечасова, без пратэрміноўкі нават у месяц. Не, гэта не значыць, што вас выселяць пасля першай жа нявыплаты, але разлічыцца па рахунках будзе ўжо намнога складаней. Даўгі растуць, як снежны ком, і ў нейкі момант, калі яны становяцца проста непад’ёмнымі, людзі, як правіла, апускаюць рукі і, наогул, перастаюць прадпрымаць хаця б што-небудзь. А выбрацца з даўгавой ямы складана любому чалавеку, а тым больш сацыяльна нестабільнаму.
Згодна з заканадаўствам, падставай для высялення з’яўляецца пратэрміноўка аплаты камунальных паслуг тэрмінам у два месяцы. І калі суд не знойдзе ўважлівых прычын для такіх паводзін (скажам, цяжкая хвароба ці стыхійнае бедства), то на вуліцу могуць выселіць цэлую сям’ю. Трэба заўважыць, што такая з усіх бакоў лагічная прычына, як нявыплата ці несвоечасовая выплата зарплаты, у разлік судом не прымаецца. Тым больш – наяўнасць крэдытаў ці, напрыклад, даўгоў перад магазінамі.
У гэты раз суддзёй Кацярынай Унуковіч разглядалася справа па іску УП ЖКГ да сям’і з Кардона. Справа ў тым, што наймальнік камерцыйнага жылля ў выглядзе трохпакаёвай кватэры на працягу 18 месяцаў не аплачвала паслугі ЖКГ. За гэты перыяд назапасілася амаль тры тысячы рублёў доўгу. Так, на фінішы, дацягнуўшы справу да суда, сям’я выглядае перад гэтай сумай безабароннай. Маці, сужыцель, дзве дарослыя дачкі і сын-студэнт – прааналізаваўшы даходы гэтай сям’і, УП ЖКГ прыйшло да высновы, што разам аплачваць паслугі яе члены маглі. “У КУСГП “Ульскі” працуюць не толькі гэтыя людзі, і ў той час, як усе астатнія знаходзяць магчымасць разлічыцца па рахунках ЖКГ, яны дазваляюць сабе жыроўкі ігнараваць”,  – аналізаваў сітуацыю юрыст прадпрыемства Аляксей Шчарбакоў.
Адзінай прычынай такога становішча і наймальнік, і ўсе члены яе сям’і называлі недахоп грошай з-за нестабільнасці заробку ў гаспадарцы. Кропкі над “і” расставіла кіраўнік “Ульскага” Валянціна Лабейка, запрошаная ў суд у якасці сведкі. Яна расказала, што наймальнік камерцыйнага жылля – яе работніца – дэманструе несамастойныя паводзіны: пастаянна парушае працоўную дысцыпліну, перыядычна, наогул, знікае, злоўжывае спіртным. Дабравольна за кватэру жанчына ніколі не плаціць, як толькі пачынаюць вылічваць грошы з зарплаты прымусова, адразу ж кідае работу і знікае.
Хоць такому работніку давяраць і складана, але кіраўнік у чарговы раз узяла яе на работу. І дачку таксама. Што тычыцца зарплаты, то на сённяшні дзень даўгоў перад работнікамі ў сельгаспрадпрыемства, па словах кіраўніка, няма. Таксама Валянціна Лабейка расказала, што гэтай сям’і не раз прапаноўвалася для жылля памяшканне былога ФАПа ў Лявонаве. Гэта добры дом, прыдатны для жылля, які сям’я зможа ўтрымліваць. Ды і на работу адтуль бліжэй. Людзі чамусьці адмаўляліся і працягвалі жыць у кватэры, якая яўна не па кішэні.
Хочацца верыць што цяпер, калі сям’я па рашэнні суда павінна вызваліць квадратныя метры ў кардонскай кватэры, яна ўсё ж прыме гэту з усіх бакоў прывабную прапанову.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №41 ад 29.05.2018 г.

←В Могилеве начал работать сервис Яндекс.Такси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика