В Кореличском районе круглый год проходят благотворительные акции по поддержке социально незащищенных категорий населения

Источник материала:  

У 2017 годзе 2 тысячы рублёў замежнай бязвыплатнай дапамогі па лініі Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання «ЮніХелп» прыцягнута ў Карэліцкі раён.

Усе атрыманыя сродкі накіраваны на рэалізацыю раённай акцыі «Збяром дзяцей у школу». Школьна-пісьмовыя прылады і сродкі асабістай гігіены атрымалі 102 сям’і з катэгорыі шматдзетных, няпоўных, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.

Работа па прыцягненні спонсарскай дапамогі на Карэліччыне не спыняецца і сёння. У бягучым годзе чакаецца атрыманне 3 тысяч рублёў ад «ЮніХелп» для падрыхтоўкі дзяцей да новага навучальнага года.

Так, па ініцыятыве Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна ў аўторак адбылася рабочая сустрэча намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама Р. Ю. Абрамчыка з начальнікам упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама   І. А. Богуш, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І. М. Санчук, дырэктарам Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва І. М. Семібратавай, метадыстам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ю. В. Шэўка, старшынёй раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа С. М. Санцэвіч. Прадметам сустрэчы стала дасягненне дамоўленасці аб міжведамасным узаемадзеянні і ўзмацненне дзейнасці па прыцягненню бязвыплатнай дапамогі.

Адкрываючы мерапрыемства, Руслан Абрамчык адзначыў, што вопыт, атрыманы Карэліцкім раёнам у пытанні прыцягнення спонсарскай дапамогі, дазваляе ісці наперад і абмяркоўваць перспектывы і ўмовы ўзмацнення міжведамаснага ўзаемадзеяння. Так, у 2016 годзе з дапамогай Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання «Сафія» ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з’явілася міні-пральня. Цяпер тут за сімвалічны кошт можна атрымаць не толькі памытую, але выпрасаваную і адрамантаваную бялізну.

За круглым сталом калегі абмеркавалі бліжэйшыя праекты, для падтрымкі якіх неабходна спонсарская дапамога. Напрыклад, у такой дапамозе мае патрэбу Сацыяльна-педагагічны цэнтр Карэліцкага раёна, у якім выхоўваюцца дзеці, змешчаныя пад дзяржаўную абарону, пажылыя людзі, якія хочуць жыць актыўным жыццём, школы і бібліятэкі раёна.

Акрамя таго, нашай грамадскасці важна падтрымліваць правядзенне такіх сацыяльных акцый, як «Сям’я — сям’і», «З рук у рукі», «Збяром дзіця ў школу». Напэўна, у кожнай сям’і ёсць непатрэбнае  адзенне, нявыкарыстаныя канцылярскія прыналежнасці, сродкі гігіены, якія вельмі патрэбныя камусьці, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Такія акцыі, нагадалі спецыялісты Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, дзейнічаюць на працягу ўсяго года.

 

Іна ЛЕЙКА

←27 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика