Пад творчым крылом “Белай Русі”

На базе рэдакцыі раённай газеты “Івацэвіцкі веснік” адбылося ўзнагародж-
ванне ўдзельнікаў і пераможцаў раённага этапа конкурсу “Залатое пяро “Белай Русі”-2018”.
Цырымонія ўзнагароджвання прайшла ва ўрачыстай абстаноўцы. Да ўдзельнікаў конкурсу ў гэты дзень звярнуліся галоўны рэдактар раённай газеты “Івацэвіцкі веснік”, старшыня журы Аляксандра Джэжора і старшыня Івацэвіцкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Дзяніс Пакалюк.
Як адзначылі выступоўцы, з кожным годам конкурс набірае папулярнасць сярод моладзі і, што немалаважна, павышаецца ўзровень падрыхтоўкі творчых работ. А гэта значыць, што сярод маладых людзей многа таленавітых і творчых асоб.
На жаль, не ўсе дыпламанты змаглі прыехаць у гэты дзень, іх Дыпломы і падарункі ім перададуць іх родзічы, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Многія прыйшлі ў рэдакцыю з групай падтрымкі: маці і сястрычкі шчыра віншавалі дзяўчат і далучыліся да агульнага дзейства.
Пераможцы і ўсе ўдзельнікі раённага этапа атрымалі Дыпломы і падарункі ад Івацэвіцкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і рэдакцыі раённай газеты “Івацэвіцкі веснік”.
Нагадаем яшчэ раз імёны і прозвішчы ўзнагароджаных: Кацярына Мархель, студэнтка Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта; Святлана Варламава, навучэнка Быценскай СШ; Ганна Ільяшэвіч, карэспандэнт раённай газеты “Івацэвіцкі веснік”; Анастасія Ляўчук, навучэнка СШ №1 г. Івацэвічы; Дзіяна Пытляк, навучэнка СШ №3 г. Івацэвічы; Алена Саўчук, урач стаматолаг-тэрапеўт стаматалагічнага аддзялення УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”; Ірына Волк, навучэнка ліцэя Івацэвіцкага раёна; Аліна Савіцкая, студэнтка БДУ.
Прыемна адзаначыць, што творчая работа аднаго з пераможцаў раённага конкурсу ўвайшла ў лік пераможцаў абласнога этапа. Так, творчая работа Ганны Ільяшэвіч “Сумленная журналістыка не састарэе ніколі” ў намінацыі “Медыя ІІІ тысячагоддзя” заняла трэцяе месца ў абласным этапе конкурсу. Віншуем Ганну з поспехам і зычым новых творчых перамог.
Дзяніс КАРПАЎ, фота Валерыя МІСКЕВІЧА.