На Петрыкаўшчыне ў дні правядзення школьных лінеек і выпускных вечароў забаронены продаж спіртных напояў

Источник материала:  

У сувязі з правядзеннем ва ўстановах адукацыі мерапрыемстваў, прысвечаных заканчэнню навучальнага года і правядзенню выпускных вечароў, у райвыканкаме прынята распараджэнне пра абмежаванне гандлёвымі арганізацыямі рэалізацыі алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва.

Так, продаж гэтых напояў будзе забаронены з 8 гадзін 30 мая да 8 гадзін 31 мая і з 8 гадзін 9 чэрвеня да 8 гадзін 10 чэрвеня.

Адначасова нагадваем, што адпаведна ранейшаму рашэнню райвыканкама продаж алкагольнай прадукцыі абмежаваны кожную апошнюю пятніцу месяца. У маі гэта 25 чысло, чэрвені – 29, ліпені – 27.

←Дети хотят жить в семье

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика