В Шумилинском районе объявлен фотоконкурс «Счастливы вместе»

Источник материала:  

В Шумилинском районе объявлен фотоконкурс «Счастливы вместе»“Шчаслівыя разам”

У рамках Года малой радзімы аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама разам з раённым аб’яднаннем прафсаюзаў і гісторыка-краязнаўчым музеем аб’яўляюць фотаконкурс “Шчаслівыя разам”, накіраваны на папулярызацыю  ў грамадскай свядомасці вобразу сям’і.

Удзельнікам конкурсу прапануецца расказаць мовай фотамастацтва пра яркія моманты і радасныя падзеі з жыцця сям’і, пра яе традыцыі і гісторыю.
Паўдзельнічаць можа любы жадаючы. Узрост не абмежаваны. Ад кожнага ўдзельніка прымаецца не больш за тры работы.
Фотаработы прымаюцца ў надрукаваным выглядзе на фотапаперы ў фармаце  А4 з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара, узросту,  назвы работы, даты здымка, кантактнага тэлефона ўдзельніка. Невялікае апісанне сюжэта фотаздымка вітаецца. Стартуе конкурс сёння, у Дзень сям’і. Работы прымаюцца з 15 мая па 15 чэрвеня 2018 года па адрасе: вул. Кароткіна, 12, г. п. Шуміліна, Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей.
Пераможца ў намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый” будзе вызначаны шляхам галасавання на сайце раённай газеты “Герой працы” з 19 па 22 чэрвеня.
Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 3 ліпеня на свяце горада “Родная зямля”. У гэты ж дзень у музеі адбудзецца выстава лепшых фотаработ.
Работы пераможцаў будуць размешчаны на старонках раённай газеты “Герой працы”, на сайтах Шумілінскага райвыканкама і мясцовай газеты.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па  тэлефоне 4-11-91.
Чакаем вашых фатаграфій і жадаем поспеху ўсім, хто шчаслівы разам!
Падрыхтавала Наталля Чарнічэнка.
Надрукавана ў №37 ад 15.05.2018 г.

←В Минске стартовал 27-й фестиваль-конкурс "Мельница моды"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика