У Смаргоні ўзнялі дзяржаўны сцяг
Падчас свята па ўсёй краіне ўздымаюцца сцягі, як сімвалы незалежнасці і суверэнітэту. Сцяг быў узняты сёння і ў Смаргоні, каля райвыканкама. На плошчы сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў.
З віншаваннем выступіў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык. Ён адзначыў, што дзяржаўныя герб і сцяг з’яўляюцца сімваламі свабоды і адзінства беларускага народа, стабільнасці нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў і павагі да традыцый. У гэтых сімвалах закладзены глыбокі гістарычны і палітычны сэнс, які адлюстроўвае мінулае, сучаснае і будучае нашай суверэннай дзяржавы, духоўныя прыярытэты беларускага народа, яго памкненні і мэты.
З нагоды свята да прысутных звярнуліся з прамовамі намеснік начальніка аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама, старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Аксана Мінкоўская і юныя жыхары Смаргоні.
У выкананні работнікаў культуры і дзіцячага хору прагучалі патрыятычныя песні, былі выкананы кампазіцыі з чырвонымі і зялёнымі стужкамі на плошчы перад прыступкамі райвыканкама.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.